2010-09-28 10:40:15

Апостальская Сталіца: будзе заснаваны Форум дапамогі развіццю Афрыкі


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца плануе заснаваць Форум дапамогі развіццю Афрыкі. Нагодай для гэтага стала 50 гадавіна вызвалення большасці афрыканскіх краін ад каланіяльнай улады.

Прыйшоў час да крытычнай ацэнкі і патрэбных карэктыў – пішуць у сваім паведамленні два ватыканскія ведамствы, якія выступілі з ініцыятывай заснавання Форума: Кангрэгацыя Евангелізацыі Народаў і Папская рада па культуры. Іх сакратары знаходзяцца на Берагу Слановай Косці ў Абіджане, дзе ўчора пачалася арганізацыйная сустрэча, мэтай якой з’яўляецца падрыхтоўка да заснавання Форума.

У сустрэчы бяруць удзел два кардыналы, некалькі біскупаў, дваццаць тэолагаў, а таксама прадстаўнікі свету культуры Афрыкі і афрыканскай эміграцыі. Было прынята рашэнне, што Форум пачне сваю дзейнасць у сакавіку наступнага году і будзе адкрытым для розных грамадскіх і неурадавых арганізацый. Яго мэтай стане развіццё Афрыкі з акцэнтам на годнасць чалавечай асобы.







All the contents on this site are copyrighted ©.