2010-09-25 11:54:01

"Умяшанне ў барацьбу з беднасцю павінна быць сапраўды грандыёзным". Кс. Федэрыка Ламбардзі


RealAudioMP3 Кіраўнік прэс-цэнтра Апостальскай Сталіцы кс. Федэрыка Ламбардзі ў сваёй пастаяннай рубрыцы “Octava Dies” звяртае ўвагу на прамову Папы ў лонданскім Вэстмінстэрхоле.

Папа Бэнэдыкт XVI нагадаў выраз, які часта выкарыстоўваўся для адлюстравання праблем эканамічнага крызісу, які выклікаў хуткую рэакцыю заходніх дзяржаў на выратаванне сваіх фінансавых інстытутаў. Было прынята сумеснае рашэнне аб вялізарных датацыях. Фінансавыя ўстановы былі "занадта вялікімі, каб абанкруціцца". Эканомікам краін такое банкруцтва могло нанесці сур'ёзны ўрон.

Бэнэдыкт XVI меў тады на ўвазе наступнае: калі дзяржавы былі здольныя на такія тэрміновыя і маштабныя ўмяшанні дзеля захавання буйных фінансавых інстытутаў, чаму немагчыма зрабіць падобныя фінансавыя ўплывы для дапамогі ў развіцці народаў, для барацьбы з голадам, з беднасцю?

Варта разглядаць у гэтым ракурсе нядаўні саміт ў Нью-Ёрку, прысвечаны праграме "Мэты тысячагоддзя". На ім, безумоўна, гучалі розныя прапановы. Ясна адно: умяшанне ў барацьбу з беднасцю павінна быць сапраўды грандыёзным, і для гэтага спатрэбіцца супрацоўніцтва не толькі ўрадаў, але і ўсіх актыўных сіл грамадства, як у развітых краінах, так і ў краінах, якія стаяць на шляху развіцця.


Касцёл разумее і ажыццяўляе гэту задачу праз свае структуры, у святле духоўнай і маральнай перспектывы, свядомы і ўважлівы да фундаментальных каштоўнасцяў. Пра гэта гаворыць энцыкліка папы Бенедыкта XVI "Caritas in veritate".

Як пацвердзіў на саміце ў Нью-Ёрку кардынал Турксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et Рax”, “у цэнтры навуковых даследванняў у імя развіцця чалавека павінен быць чалавек», і гэта варта разглядаць не як праблему, а як мэту і спосаб вырашэння задач, пастаўленых праграмай «Мэты тысячагоддзя».







All the contents on this site are copyrighted ©.