2010-09-25 16:49:55

Бэнэдыкт XVI: “З прабачэння нараджаецца сапраўдная любоў”


RealAudioMP3 Аб значэнні прабачэння для адновы Касцёла казаў сёння Святы Айцец да бразільскіх біскупаў з заходняга рэгіёну. Яны скончылі візіт „Ad limina Apostolorum”. Бэнэдыкт XVI заклікаў таксама да асаблівай апекі над моладдзю.

Папа сказаў, што сучасны духоўны крызіс мае свае карані ў невыкарыстанні ласкі прабачэння. Таму мы сустракаемся сёння, у імя вызвалення чалавека ад пачуцця віны, з незаўважэннем эфектыўнасці і рэальнасці Сакрамэнту Паяднання. Гэта робяць некаторыя плыні псіхалогіі. Аднак, у глыбіні свайго сэрца чалавек ведае, што такога тыпу свабода не сапраўдная, што грэх існуе і што мы грэшнікі. З другога боку Езус прыйшоў, каб збавіць не тых, што вызваліліся ад сябе, думаючы, што не патрабуюць Яго, а тых, хто разумее сваю грэшнасць і патрабуе Яго – заўважыў Папа.

Бэнэдыкт XVI нагадаў, што кожны з нас патрабуе Хрыста, патрабуе прабачэння, як падставы сапраўднай рэформы, якая аднаўляючы наш унутраны свет, аднаўляе таксама супольнасць.

Святы Айцец заахвоціў бразільскіх біскупаў да асаблівай апекі над моладдзю, бо толькі такім чынам можна пераканаць свет у тым, што Касцёл сёння малады.







All the contents on this site are copyrighted ©.