2010-09-24 15:20:24

Ліст Папы Бэнэдыкта ХVI да старшыні Папскай рады па справах сям’і


RealAudioMP3 Святы Айцец напісаў ліст да кардынала Энніё Антанэллі, старшыні Папскай Рады пас правах сям’і ў сувязі з падрыхтоўкай да VII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца з 30 мая да 3 чэрвеня 2012 года ў Мілане пад дэвізам: ”Сям’я: праца і свята”

Папа нагадвае аб тым, што праца і святы цесна звязаныя з сямейным жыццём і абгрунтоўваюць яго выбар, уплываюць на адносіны паміж мужам і жонкай, паміж бацькамі і дзецьмі; а таксама на адносіны сям’і з грамадствам і Касцёлам. Праца як і святы дапамагаюць нам у сапраўдным чалавечым жыцці. ”Паўсядзённая практыка паказвае, што сапраўднае развіццё асобы ўключае ў сябе індывідуальныя, сямейныя і калектыўныя памеры, як таксама адкрытасць на надзею і Дабро без межаў”,- піша Папа.

Бэнэдыкт ХVI выказвае смутак з-за таго, што сучасная арганізацыя працы прычыняецца да распаду сям’і і грамадства і садзейнічае індывідуальнаму ладу жыцця. “У сувязі з гэтым неабходна заахвочваць да роздумаў і разважанняў, якія накіраваны да гармоніі патрабаванняў і часу працы з патрабаваннямі сямейнага жыцця і да аднаўлення сапраўднага сэнсу свята, асабліва нядзелі, штотыднёвай Пасхі, дня Пана і дня чалавека, дня сям’і, супольнасці і салідарнасці”,- падкрэслівае Святы Айцец.

Папа перакананы, што наступная Сусветная Сустрэча Сем’яў з’яўляецца асаблівай нагодай, каб пераасэнсаваць нанава працу і свята з пункту гледжання сям’і, якая аб’яднаная і адкрытая на жыццё, добра ўкаранёная ў грамадстве і Касцёле, звяртаючы ўвагу не толькі на пытанні сямейнай эканомікі, але і на якасць гэтых адносін. У той жа час Святы Айцец адзначае, што гэта падзея, каб стаць сапраўды плённай, не можа быць ізаляваная. Гэта патрабуе адпаведнай касцёльнай і культурнай падрыхтоўкі. “Таму я спадзяюся, што ў 2011 годзе, ў ХХХ гадавіну апостальскай адгартацыі “Familiaris consortio” можна будзе пачаць падрыхтоўку на парафіяльным, дыяцэзіяльным і нацыянальным узроўнях, з мэтаю падкрэсліць дасведчанні працы і свята ў іх сапраўдных і рэальных аспектах, ў прыватнасці іхняга ўплыву на канкрэтнае жыццё сем’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.