2010-09-24 15:20:48

Каталіцызм найбольш атакаваная рэлігія ў Еўропе


RealAudioMP3 Вядомы французскі філосаф Бернард-Анры Леві прызнаў, што каталіцызм з’яўляецца найбольш атакаванай рэлігіяй у Еўропе. У інтэрв’ю адной з іспанскіх газет навуковец, якога лічаць інтэлектуальным лідэрам, так званага левага напрамку, выказаў занепакоенасць з прычыны несправядлівага падыходу да навучання Папы Бэнэдыкта ХVI

“Голас Рымскага Папы з’яўляецца надзвычай важным. Мы вельмі несправядлівыя ў адносінах да гэтага Папы. Я не католік, але думаю, што існуе прадузятасць, перш за ўсё анты-каталіцызм, які набыў вялікія памеры ў Еўропе”,- сказаў Леві

Ён адзначыў, што ў Францыі шмат гаворыцца аб знішчэнні яўрэйскіх і мусульманскіх могілак, але не заўважаецца, што “прафануюцца каталіцкія могілкі”. Існуе ў Францыі свайго роду анты-клерыкалізм, які не можа лічыцца здаровым. Мы маем права крытыкаваць рэлігіі, але найбольш атакаў прыходзіцца на каталіцызм”,- адзначыў філосаф.

Па яго словах каталіцызм больш церпіць, чым іслам. Мусульмане бароняцца на інтэлектуальнай плоскасці, католікі значна менш,- кажа Леві, які выступае за пабудову мячэці непадалёк “Ground Zero” ў Нью Ёрку і супраціўляецца жанчынам мусульманкам, якія хочуць насіць паранжу.








All the contents on this site are copyrighted ©.