2010-09-24 15:21:23

Ерусалім: IV экуменічная малітва за мір і адзінства


RealAudioMP3 25 верасня ў кафедральным саборы Святога Якуба Армянскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы пройдзе ў чацвёрты раз экуменічная малітва за прымірэнне, адзінства і мір ў Святой Зямлі. Гэта малітва, у якой спалучаюцца ўсе Праваслаўныя і Рэфармацкія цэрквы, а таксама Каталіцкі Касцёл. Мэтай яе з'яўляецца заклік да цэлага свету аб спакоі ў Ерусаліме і на Святой Зямлі, просьба да Бога аб адзінстве хрысціянаў праз актывізацыю экуменічнага дыялогу і адзіную дату Вялікадня для ўсіх хрысціянаў.

Сёлетнюю цэлебрацыю узначаліць архіепіскап Норайр Манугян. На яе запрошаны прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх супольнасцяў Ерусаліма. Далучыцца да малітвы закліканы ўсе хрысціяне на свеце.

Ініцыятыва гэтай малітвы ўзнікла 19 лістапада 2005 года. Яна з’яўляецца вынікам няспыннай экуменічнай малітвы ля Гробу Панскага у Ерусаліме, якая праходзіць кожную суботу ў 19 гадзін. Яе запачаткаваў шэраг каталіцкіх рухаў і асацыяцый.

Папярэднія экуменічныя малітвы Цэркваў за прымірэнне, адзінства і мір ў Святой Зямлі былі праведзены ў Сірыйска-Праваслаўнай, Эвангелічна-Лютэранскай і ў Грэка-мяльхіцкай Цэрквах.










All the contents on this site are copyrighted ©.