2010-09-24 15:21:08

Ватыкан за мірнае выкарыстанне ядзернай энергіі


RealAudioMP3 “Ядзерныя і ізатопныя метады становяцца ўсё больш карыснымі ў плане задавальнення асноўных патрэб чалавека і адказе на вялікія выклікі, асабліва ў краінах, якія знаходзяцца на шляху развіцця”. На гэта звярнуў ўвагу падсакратар па сувязях Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі Ватыканскага Дзяржсакратарыята, выступаючы 21 верасня ў Вене на 54 Генеральнай Канферэнцыі Міжнароднага Агенцтва па атамнай энергіі.

Пралат Этторэ Балестрэло нагадаў, што напраменьванне з’яўляецца адной з ключавых тэрапій рака. Прымененае асобна або ў спалучэнні з хіміятэрапіяй ці з хірургіяй магло б дапамагчы большай колькасці пацыентаў, якія пакутуюць на гэту хваробу. Аднак у краінах, якія знаходзяцца на шляху развіцця больш за 50 працэнтаў анкалагічна хворых не маюць доступу да прамянёвай тэрапіі з-за адсутнасці ўласцівага абсталявання і добра падрыхтаванага перасаналу. Таму Ватыкан прызнае намаганні Міжнароднага Агенцтва па атамнай энергіі ў барацьбе супраць рака і іншага мірнага выкарыстання гэтай энергіі.

Прадстаўнік Ватыкана нагадаў падтрымку Папы Бэнэдыкта ХVI для “намаганняў міжнароднай супольнасці, накіраваных на разбраенне і паступовую ліквідацыю ядзернай зброі ў свеце”. Ён падкрэсліў неабходнасць хуткага ўступлення ў сілу Дагавору аб поўнай забароне ядзерных выпрабаванняў. Дакумент падпісаны 24 верасня 1996 года яшчэ да гэтага часу не прыняты. Не менш неабходнай з’яўляецца таксама ратыфікацыя ўсімі дзяржавамі пратаколаў аб зонах свабодных ад такой зброі. “Апостальская Сталіца пацвярджае сваю рашучую падтрымку для намаганняў па стварэнні такой зоны на Блізкім Усходзе”,- сказаў пралат Балестрэло.








All the contents on this site are copyrighted ©.