2010-09-23 11:11:01

Падрабязнасці Спецыяльнага пасяджэння Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу


RealAudioMP3 Сталі вядомы падрабязнасці Спецыяльнага пасяджэння Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, які будзе праходзіць у Ватыкане з 10 па 24 кастрычніка.

Двухтыднёвая сустрэча пачнецца 10 кастрычніка святой Імшой у ватыканскай базыліке. Працы сіноду узначаліць Святы Айцец.

На заканчэнне пасяджэнняў удзельнікі скіруюць пасланне да свету. Папа на падставе працы Сіноду выдасць сваю адгартацыю, якая стане выніковым дакументам гэтага сабрання.

Заканчэннем стане ўрачыстая святая Імша, якая адбудзецца ў Базыліцы святога Пятра 24 кастрычніка. Літургію ўзначаліць Святы Айцец.

У бліжэйшы час будзе апублікавана дакладная праграма прац Сіноду і спіс яго ўдзельнікаў.

Ганаровымі вядучымі Сіноду былі прызначаны два Патрыярхі: мараніцкі — кардынал Насраллах П’ер Сфеір з Лівана і халкідонскі — кардынал Эмануэль ІІІ Дэллі з Ірака.

Падчас чэрвеньскага падарожжа на Кіпр Папа ўрачыста перадаў біскупам Блізкага Усходу працоўныя дакументы Сіноду.







All the contents on this site are copyrighted ©.