2010-09-22 15:36:11

У Магілёве сёння распачалася праграма «Сям’я — яднанне — Айчына». Інтэрв'ю


RealAudioMP3 Каардынатары праграмы заклікаюць да ўдзелу ўсіх, хто можа падзяліцца сваім вопытам, ведамі, творчым натхненнем. Задачы гэтай духоўна-асветніцкай праграмы, якая нарадзілася тры гады таму на Міншчыне, заключаюцца ў тым, каб развіваць маральную і эстэтычную культуру, выхоўваць грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм і нацыянальную свядомасць, культуру сямейных адносін і здаровы лад жыцця.

Аб гэтай ініцыятыве мы паразмаўлялі са сустаршынёй аргкамітэта, выканаўчым дырэктарам Выдавецтва Беларускага Экзархату, намеснікам старшыні Грамадскай рады па маральнасці, старшынёй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Бацькі і настаўнікі — за адраджэнне праваслаўнай адукацыі», лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне»” Уладзімірам Грозавым.







All the contents on this site are copyrighted ©.