Дзяржава Ватыкан магла
ўзнікнуць на 60 гадоў раней і быць большай чым сёння. На палітычны кампраміс, аднак,
не згадзіўся папа Рымскі Пій ІХ. Аб гэтым стала вядома з нядаўна рассакрэчаных архіваў
Ватыкана з часоў Пантыфікату гэтага Папы. Фактам з’яўляецца тое, што яшчэ да заключэння
Латэранскіх пагадненняў у 1929 годзе, Пій ХІ загадаў уважліва вывучаць стаўленне да
свайго папярэдніка Пія ІХ.
Аказалася, што ў 1870 годзе ўлады аб’яднанай Італіі,
маючы на ўвазе міжнародную сітуацыю, былі гатовыя ісці на ўступкі Рымскаму Папе. Для
іх вялікае значэнне мела публічная дэманстрацыя добрай волі ў дачыненні да Апостальскай
Сталіцы. Таму яны жадалі, каб тэрыторыя, якая знаходзілася пад уладай Папы, была нашмат
большай, чым сёння. Разам з Ватыканам яна павінна была ўключаць таксама раён Борга,
што знаходзіцца паміж Базылікай святога Пятра і Палацам Анёла. Папа Пій ІХ рашуча
адмовіўся ад гэтага. На яго думку, гэта была б анексія Касцёльнай Дзяржавы. Замест
гэтага ён аб’явіў сябе вязнем італьянскіх уладаў, а вяртанне папскай дзяржаве міжнароднага
суверэнітэту давялося чакаць да 1929 года.