2010-09-18 14:44:18

Папа Бэнэдыкт XVI адправіў святую Імшу ў Вэстмінстэрскай катэдры (поўны тэкст гаміліі)


RealAudioMP3 Вэстмінстэрская катэдра змагла змясціць паўтары тысячы вернікаў. Сярод іх быў і Арцыбіскуп Кантэнберыйскі Роуан Уільямс. На пачатку сваёй гаміліі Бэнэдыкт ХVI прывітаў касцёльныя ўлады Вялікабрытаніі. Затым сказаў:

“Наведвальнік гэтага Сабора ўражаны вялікасцю Крыжа, які вісіць над галоўным нефам, і паказвае цела Хрыста прыгнечанае цярпеннямі, болем, нявіннай ахвяры. Смерць Езуса прымірыла нас з Нябесным Айцом і дала нам магчымасць ўдзельнічаць у жыцці самога Бога. Разгорнутыя рукі Пана, здаецца, ахопліваюць ўвесь гэты Касцёл, узносяць да Бога вернікаў, якія сабраліся навокал алтара Эўхарыстычнай ахвяры і ўдзельнічаюць ў яе плёнах.”

Жадаю сёння,- сказаў Папа,- паразважаць над таямніцай Каштоўнай Крыві Хрыста, таму, што гэтая таямніца дапамагае нам распазнаць еднасць паміж ахвяраю Хрыста на Крыжы, Эўхарыстычнаю ахвяраю, якую ён даў свайму Касцёлу і Ягоным вечным святарствам, праз якое Ён сеў праваруч Айца. Рэальнасць Эўхарыстычнай ахвяры заўсёды была ў сэрцы каталіцкай веры. Яна была ўрачыста пацверджана Трыдэнцкім Саборам у кантэксце нашага апраўдання ў Хрысце. Тут, у Англіі, як вядома многія абаранялі святую Імшу, часта вялікім коштам, аддаючы жыццё дзеля любові да Найсвяцейшай Эўхарыстыі, якая была характэрнай каталіцызму гэтых зямель.

Эўхарыстычная ахвяра Цела і Крыві Хрыста, ў сваю чаргу, уключае ў сябе таямніцу мукаў нашага Пана, што працягвае частка яго містычнага Цела, Касцёл ва ўсе часы. Вялікі крыж, які вісіць над намі, нагадвае нам, што Хрыстус, наш вечны Першасвятар, аб’ядноўвае нашыя штодзённыя ахвяры, цярпенні, нашыя патрэбы, надзеі і спадзяванні ў бясконцыя каштоўнасці сваёй ахвяры. За Яго, з Ім і ў Ім мы ўзносім нашыя ахвяры годныя Богу” ( Рым 12.1) “Мае думкі,- зноў сказаў Святы Айцец,- кіруюцца асаблівым чынам да ўсіх тых, якія духоўна аб’яднаныя ў гэтай Эўхарыстыі, асабліва да хворых, састарэлых асоб, інвалідаў і тых, што пакутуюць на розуме і на духу. Думаю пра вялікія цярпенні, выкліканыя злоўжываннямі ў адносінах да дзяцей, асабліва ў Касцёле і яго міністрантаў. Асабліва выказваю мой глыбокі смутак за нявінныя ахвяры гэтых крымінальных злачынстваў, разам з надзеяй, што сіла ласкі Хрыста і Яго ахвяра прымірэння, прынясе аздараўленне і мір іх ахвярам.

Перажываю таксама з вамі - працягваў Святы Айцец,- сорам і прыніжэнне, якія ўсе мы адчувалі з-за гэтых грахоў. Запрашаю вас ахвяраваць іх Пану з упэўненасцю, што гэты від пакарання будзе спрыяць аздараўленню ахвяраў, ачышчэнню Касцёла і аднаўленню яго шматвекавога навучання і апекі над маладымі людзьмі. Выказваю маю ўдзячнасць за намаганні, што былі прынятыя, ў адказны спосаб, для вырашэння гэтай праблемы. Прашу ўсіх вас выявіць ваш клопат пра ахвяраў гэтых злоўжыванняў і салідарнасць са сваімі святарамі.

Дарагія сябры, давайце вернемся да сузірання вялікага Крыжа, які ўзвышаецца над намі. Рукі нашага Пана выцягнутыя на крыжы, запрашаюць нас да ўдзелу ў яго вечным святарстве і да адказнасці, якую мы маем як члены яго Цела несці ў свет, у якім жывём, прыміраючую ўладу яго ахвяры. Аб закліку Другога Ватыканскага Сабору да вернікаў прыняць свае абавязкі, атрыманыя ў часе хросту і ўдзельнічаць ў місіі Хрыста, нагадвае Джон Генры Нюман. Хай ідэі гэтага вялікага англічаніна надалей натхняюць паслядоўнікаў Хрыста на гэтай зямлі. Хай прыносяць яму свае думкі, словы і дзеянні з мэтаю абараніць нязменныя маральныя праўды, якія асветленыя і пацверджаныя Евангеллем з’яўляюцца асновай сапраўды чалавечага, справядлівага і свабоднага грамадства.

Калі патрабуе сучаснае грамадства гэтыя сведчанні?,- запытаўся Папа. Тады, калі маем патрэбу ў Касцёле і ў грамадстве, сведках прыгажосці святасці, сведках багацця праўды, радасці і свабоды, якія нараджаюцца з жывых адносін з Хрыстом! Адным з самых вялікіх выклікаў, з якімі мы мусім сёння змагацца, з’яўляецца тое, як гаварыць у пераканаўчы спосаб, аб мудрасці і вызваленчай сіле Слова Божага ў свеце, які занадта часта бачыць Евангелле як абмежаванне свабоды чалавека, а не як праўду, якая вызваляе нас і асвятляе нашыя намаганні жыць разумна і добра, як асобаў і членаў грамадства.

Памолімся, каб католікі гэтай зямлі заўсёды станавіліся больш свядомымі сваёй годнасці святарскага народу, які пакліканы ахвяраваць свет Богу праз сваё жыццё ў веры і святасці. Хай гэтае апостальскае стараннае ўзрастанне суправаджаецца павелічэннем малітвы на карысць пакліканняў да святарскага жыцця. Калі больш развіваецца апостальства сярод вернікаў, больш адчуваецца патрэба ў святарах і лепш свецкія вернікі разумеюць спецыфіку свайго паклікання, і тым больш становіцца зразумелым своеасаблівасць святарства. Няхай многія маладыя людзі гэтай зямлі знойдуць сілу адказаці пакліканню Настаўніка быць святаром, ахвяруючы сваё жыццё, энэргію і таленты Богу, будуючы, такім чынам, народ у еднасці і вернасці Евангеллю шляхам святкавання Эўхарыстычнай Ахвяры. Прашу вас яшчэ больш аб’яднацца ў Пану, ўдзельнічаючы у яго крыжовай ахвяры, ахвяроўваючы Яму гэты “духоўны культ”, які ахоплівае ўсе аспекты нашага жыцця. Малюся, каб робячы так, вы змаглі ўступіць ў шэрагі доўгай хрысціянскай гісторыі гэтай зямлі, каб пабудаваць супольнасць сапраўды годную чалавека, высакародных традыцый вашага народа.”







All the contents on this site are copyrighted ©.