Айцец Аляксандр Надсан аб ўдзеле беларусаў Англіі ў візіце Святога Айца
У Лондане шмат гадоў
дзейнічае Беларускі каталіцкі культурны цэнтр, які займаецца душпастырствам і адукацыяй
сярод беларусаў Англіі. Яго кіраўніком з'яўляецца айцец Аляксандр Надсан. Мы папрасілі
яго распавесці аб удзеле нашых суайчыннікаў у візіце Святога Айца на Брытанскія Астравы
і агульнай атмасферы, якая пануе ў сувязі з гэтай падзеяй у англійскім грамадстве.