2010-09-17 15:45:32

«Пошук святасці не прыніжае іншых галін чалавечае дзейнасці». Папа да прадстаўнікоў хрысціянскіх супольнасцяў і іншых рэлігій


У першай палове дня ў Каталіцкагім Універсітэцкім Коледжы Святой Марыі Папа сустрэўся з лідэрамі хрысціянскіх супольнасцяў і іншых рэлігій, а таксама прадстаўнікамі свецкіх устаноў.

Святы Айцец звярнуўся да сабраных:

“Паважаныя госці, дарагія сябры. Я маю гонар і карыстаю з нагоды сустрэцца сёння з вамі, прадстаўнікамі розных рэлігійных супольнасцяў Вялікабрытаніі. Вітаю рэлігійных лідэраў і многіх з вас, тут прысутных, хто ажыццяўляе палітыку, прадстаўнікоў бізнесу і прамысловасці. Я ўдзячны за добрыя пажаданні, атрыманыя ад вашага імя з вуснаў доктара Аззама і Галоўнага рабіна лорда Сакса. Вітаючы тут вас, дазволю сабе даслаць віншаванні да яўрэйскай супольнасці ў Вялікабрытаніі і па ўсім свеце з нагоды свята Ём Кіпур і пажадаць шчаснага святкавання.

Хачу распачаць са слоў падзякі Каталіцкаму Касцёлу за трывалае сведчанне высокасці Духа, якое вы ўсе даецё - мужчыны і жанчыны, у часы, калі рэлігійныя перакананні не заўсёды разуметыя і дацэненыя. Наяўнасць вернікаў, якія актыўна ўдзельнічаюць ў розных галінах грамадскага і эканамічнага жыцця, красамоўна выяўляе той факт, што духоўны аспект нашага жыцця мае фундаментальнае значэнне для нашай ідэнтычнасці як чалавечых істот, іншымі словамі, што не хлебам адзіным жыве чалавек. Як паслядоўнікі розных рэлігійных традыцый, вы вядзеце сумесную працу на карысць грамадства ў цэлым, і мы надаем вялікае значэнне гэтаму кірунку супрацоўніцтва «плячо да пляча», якое вянчае наш пастаянны дыялог «тварам у твар».

Ваша прысутнасць і сведчанне свету выяўляе важнае значэнне для жыцця чалавека такога духоўнага пошуку, у якім мы ўдзельнічаем. Чалавечыя і прыродазнаўчыя навукі, кожная ў рамках сваіх галінаў ведаў, даюць нам неацэнную дапамогу ў разуменні розных аспектаў нашага існавання, паглыбляюць пазнаванне таго, як працякаюць фізічныя працэсы ў сусвеце, што можа быць выкарыстана на велізарную карысць чалавечае сям'і. Тым ня меньш, гэтыя дысцыпліны не даюць і не могуць даць адказаў на асноўнае пытанне, бо яны вядуць пошук на зусім іншым узроўні. Не могуць задаволіць найбольш глыбокіх пажаданняў чалавечага сэрца, ані патлумачыць ў поўнай меры наша паходжанне і наш лёс: чаму і для чаго мы існуем; не могуць даць нам вычарпальны адказ на пытанне: "Чаму усё гэтае існуе, з нічога? "

Пошук святасці не прыніжае іншых галін чалавечае дзейнасці. Наадварот, ставіць іх у кантэкст, які ўзмацняе іх значэнне для знаходжання найлепшых шляхоў, праз якія можам адказна ставіцца да кіравання створаным светам. У Бібліі мы чытаем, што пасля завяршэння Стварэння, Бог блаславіў нашых пра-бацькоў і сказаў ім: "пладзецеся і размнажайцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю" (Быццё 1,28). Ён даверыў нам заданне вывучаць таямніцы прыроды і выкарыстоўваць іх з мэтаю, каб служылі вышэйшаму дабру. Што гэта за вышэйшае дабро? У хрысціянскай веры яно праяўляецца як любоў да Бога і любоў да бліжняга. Дык мы бярэм на сябе абавязацельства поўнасцю і са шчырым сэрцам удзельнічаць у жыцці, але ніколі не губляючы з вачэй гэтага паслугоўвання дабру, інакш рызыкуем папсаваць прыгажосць стварэння ў выпадку эксплуатацыі яго ў карыслівых мэтах.

Такім чынам, шчырая рэлігійная вера указвае нам памер па-за простай карыслівасцю, - памер трансцэндэнтны. Нагадвае нам пра магчымасць і імператыў маральнага ўзвышэння, абавязак жыць у супакоі з нашымі бліжнімі, важнасць жыць цэласным жыццём. Правільна зразумтая, асвятляе нас, ачышчае сэрца і натхняе на высакародныя і велікадушныя дзеянні - на карысць усяе чалавечае супольнасці. Заахвочвае нас развіваць цнатлівасць і дабрачыннасць, падыходзіць адзін да аднаго з любоўю, з глыбокай павагай да рэлігійных традыцый, адрозных ад нашых уласных.

Такі дыялог павінен быць усталяваны на розных узроўнях і не абмяжоўвацца фармальнымі перамовамі. Жыццядайны дыялог проста азначае, што трэба добра жыць побач і вучыцца адзін у аднаго, каб узрастаць ва ўзаемаразуменні і ўзаемнай павазе. Дзейсны дыялог мае канкрэтныя формы супрацоўніцтва, у якія мы прыўносім нашу рэлігійную інтуіцыю з мэтай садзейнічаць комплекснаму развіццю чалавека, працуючы ў інтарэсах супакою, справядлівасці і ахавання стварэння. Гэты тып дыялогу можа ўключаць у сабе сумеснае вывучэнне сродкаў абароны чалавечага жыцця на кожным этапе і спосаб, як запэўніць рэлігійнае вымярэнне асоб і суполак без выключэння іх з грамадскага жыцця. Затым, на ўзроўні фармальных размоваў, ёсць неабходнасць не толькі багаслоўскага абмену, але і ўзаемаабмену духоўнымі каштоўнасцямі, своеасаблівым вопытам малітвы і кантэмпляцыі, каб разам выяўляць нашу радасць ад сустрэчы з Боскай любоўю.

У гэтай сувязі я рады адзначыць многія пазітыўныя ініцыятывы ў вашай краіне дзеля садзейнічання гэтаму дыялогу на розных узроўнях. Як падкрэслілі каталіцкія біскупы Англіі і Валіі ў нядаўнім дакуманце "Сустракаць Бога ў сябры і чужынцы", намаганні для асягнення ў кірунку сяброўства з паслядоўнікамі іншых рэлігій становяцца ўсё больш значнай часткай місіі тутэйшага Касцёлу (пар. № 228), характэрнай для рэлігійнай панарамы ў гэтай краіне.

Дарагія сябры, завяршаючы гэтыя думкі, дазвольце мне заверыць Вас, што Каталіцкі Касцёл працягвае клапатліва крочыць шляхам дыялогу, са шчырым пачуццём павагі да вас і вашых перакананняў. Католікі, як у Вялікабрытаніі, так і ўсім свеце працягваюць будаваць масты дружбы з прадстаўнікамі іншых рэлігій, каб выправіць памылкі мінулага і садзейнічаць умацаванню даверу паміж людзьмі і суполкамі. Дазвольце мне яшчэ раз выказаць удзячнасць за вашы словы прывітання і за прадстаўленую мне магчымасць прапанаваць маё заахвочванне да працягу дыялогу, які вы вядзеце з хрысціянскімі братам і сёстрамі. Усіх вас благаслаўляю! Вялікі дзякуй.”







All the contents on this site are copyrighted ©.