2010-09-16 10:49:13

Экуменічнае набажэнства ў сядзібе ААН у Нью-Ёрку


RealAudioMP3 Сёння, 16 верасня, у касцёле Святой Сям’і ў Нью-Ёрку адбудзецца экуменічнае набажэнства напярэдадні 65 Генеральнай Асамблеі ААН. Гэтае штогадовае набажэнства зарганізавала Архідыяцэзія Нью-Ёрку разам з місіяй Пастаяннага Назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН.

У стутсрэчы прымуць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, працаўнікі ААН і вернікі Нью-Ёрку. Набажэнства правядзе арцыбіскуп Фрэнсіс Чуллікат, Пастаянны Назіральнік Святога Пасаду пры ААН разам з Монс. Цімаці Доланам, арцыбіскупам Нью-Ёрку.







All the contents on this site are copyrighted ©.