2010-09-16 17:30:19

Лорд Патэн: Англіі не хапае Бога


RealAudioMP3 Візіт Святога Айца ў Вялікабрытанію выклікаў вялікі рэзананс у англійскім грамадстве. На пытанні, звязаныя з падарожжам Папы, адказаў нашаму карэспандэнту лорд Крыстафер Патэн, адказны з боку прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі за падарожжа Пантыфіка ў Аб’яднанае Каралеўства.

На пытанне аб самым вялікім выкліку візіту лорд Патэн указа на «той факт, што людзі, магчыма, недаацэньваюць складанасць спалучэння дзяржаўнага і адначасова пастырскага аспекту візіту». «Прэзідэнт Абама, напрыклад, — працягваў госць студыі, — не можа дазволіць сабе выходзіць на вуліцу і сустракацца пад адкрытым небам непасрэна са 100 тысячамі асобаў! Гэта магчымасць не толькі для каталіцкіх вернікаў, ва ўсялякім разе спадзяюся на гэта, мець непасрэдны кантакт з Папам падчас разнастайных сустрэч пастырскага характару. Таксама мяркую, што гэта дае магчымасць прадэманстраваць, што ўрад краіны з каталіцкай меншасцю мае неверагодна насычаную праграму супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам: глабальны капітал, змена клімату і ўстойлівае развіццё ў спалучэнні з праблемамі навакольнага асяроддзя... Калі мы тлумачылі важнасць гэтай падзеі, то здзівілі тых, якія напачатку мелі крытычнае стаўленне да візіту».

На нашу заўвагу адносна папярэдняга выказвання лорда пра Вялікабрытанію як пра самую свецкую дзяржаву, якую наведаў Папа, ён заўважыў: «Я маю на ўвазе такі аспект, як удзел у святой Імшы, і такое вымярэнне, як інтэлектуальны агнастыцызм і атэізм, якія занялі значную прастору ў публічным жыцці і ў СМІ. У вельмі добрай кнізе Барнса ёсць выказванне аб смерці: „Няма чаго баяцца“. Барнс пачынае кнігу з гэтай фразы, калі герой кажа брату: „Я не веру ў Бога, але мне Яго не хапае!“ Думаю, менавіта гэтым пачуццём жывуць сёння многія людзі ў нашай краіне», — адзначыў лорд Патэн, які прадстаўляе канцэлярыю прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.