2010-09-16 10:38:23

Бэнэдыкт XVI вылецеў у Вялікабрытанію


Святы Айцец распачаў чатырохдзённае апостальскае падарожжа ў Англію і Шатландыю. Папа вылецеў самалётам італьянскіх авіяліній з рымскага аэрапорта “Ciampino” у 8.15 паводле італьянскага часу. Яго самалёт прызямліўся ў міжнародным аэрапорце ў Эдынбургу ў 11.30 гадзін паводле цэнтральнаеўрапейскага часу. Святы Айцец наведае Эдынбург, Глазга, Лондан і Бірмінгем.

У Эдынбургскім аэрапорце Папу прывітаў князь Філіп, муж каралевы Елізаветы ІІ і мітрапаліт Эдынбурга, кардынал Кэйт Обрайан.

Офіцыйная цырымонія прывітання адбылася ў каралеўскім “Холірудхаус”, пасля чаго папа склаў візіт каралеве Елізавеце ІІ. У 11.40 паводле мясцовага часу Папа сустрэўся з прадстаўнікамі ўладаў.

Затым Святы Айцец вылецеў у Глазга, дзе ў 17.50 у парку “Бэлах’юстан” пачнецца святая Імша.

У 20.00 запланаваны вылет Папы ў Лондан.







All the contents on this site are copyrighted ©.