2010-09-16 14:55:42

Адбылася цырымонія прывітання Святога Айца ў палацы "Холірудхаус" у Эдынбургу (поўны тэкст прамовы)


RealAudioMP3 Святы Айцец знаходзіцца з чатырохдзённым візітам у Англіі і Шатландыі. Падарожжа ў Вялікабрытанію Бэнэдыкт ХVI здзейсніў на самалёце італьянскай авіякампаніі «Аліталія». У рымскім аэрапорце з Пантыфікам развітаўся, між іншым, біскуп дыяцэзыі Альбано, на тэрыторыі якой знаходзіцца летняя папская рэзідэнцыя ў Кастэль Гандольфа.

У аэрапорце ў Эдынбургу Святога Айца прывіталі Прынц Філіп, муж каралевы Елізаветы ІІ, і Мітрапаліт Эдынбургскі кардынал Кейт О’Браен.

Афіцыйная цырымонія прывітання Папы адбылася ў Каралеўскім Палацы «Холірудхаус», пасля якой Святы Айцец склаў візіт ветлівасці каралеве Елізавеце ІІ.

Затым у 11.40 мясцовага часу адбылася сустрэча Папы з прадстаўнікамі ўладаў Вялікабрытаніі. На ёй таксама прысутнічала каралева Елізавета ІІ. Звяртаючыся да прысутных, Бэнэдыкт ХVI сказаў:

"Ваша Вялікасць,

дзякую за Ваша ветлівае запрашэнне наведаць з афіцыйным візітам Вялікабрытанію і за Вашы цёплыя словы прывітання ад імя брытанскага народа. Складаючы падзяку Вашай Вялікасці, дазвольце прывітаць ўвесь народ Аб’яднага Каралеўства і працягнуць руку прыязнасці кожнаму.

Для мяне вялікая радасць, распачынаць сваё падарожжа з прывітання Членаў Каралеўскай Сям’і, дзякуючы асабліва Яго Каралеўскай Высокасці Прынцу Эдынбурга за яго ветлівы прыём, аказаны мне ў аэрапарту Эдынбурга. Я выказваю маю падзяку цяперашняму і папярэднім урадам Вашай Вялікасці і тым, хто супрацоўнічаў з імі, дзеля таго, каб зрабіць магчымым гэты візіт, у тым ліку Лорду Паттэну і былому Дзяржсакратату Мэрфі.

У пачатку візіту ў Вялікабрытанію, у гістарычнай сталіцы Шатландыі, асаблівым чынам вітаю прэм’ер-міністра Салмонда і прадстаўнікоў шатландскага парламанту. Як Асамблеі Уэльсу і Паўночнай Ірландыі, шатландскі парламент можа ўзрастаць у сваіх высакародных традыцыцыях і самабытнай культуры Шатландыі і імкнуцца служыць іх інтарэсам у духу салідарнасці і клопату дзеля агульнага дабра.

Назва «Холірудгоўс», афіцыйнай рэзідэнцыі Вашай Вялікасці ў Шатландыі, прызывае «Святы Крыж» і скіроўвае наш позірк на глыбокія хрысціянскія карані, стала прысутныя ва ўсіх сферах брытанскага жыцця. Манархі Англіі і Шатландыі былі хрысціянамі з найстаражытнейшых часоў, уключаючы такіх надзвычайных святых, як Эдуард Вызнаўца і Маргарыта Шатландская. Як вам вядома, многія з іх добрасумленна ажыццяўлялі свае суверэнныя абавязкі ў святле Евангелля, фармуючы тым самым народ у глыбокай добрасумленнасці. З гэтага вынікае, што хрысціянскае пасланне стала неад’емнай часткай мовы, мыслення і культуры народаў гэтых астравоў на працягу больш чым аднаго тысячагоддзя. У знак пашаны да вашых продкаў за праўду і справядлівасць, міласэрнасць і любоў прынеслі яны з сабой веру, якая застаецца магутнай сілай дабра ў вашым каралеўстве, з вялікай карысцю для хрысціян і не хрысціян.

Мы знаходзім шмат прыкладаў гэтай сілы дзеля дабра ўсёй гісторыі Вялікабрытаніі. Таксама ў адносна нядаўнія часы праз такія фігуры як Уільям Уільбэрфорс і Дэвід Лівінгстонэ Вялікабрытанія непасрэдна ўмяшалася, каб спыніць міжнародны гандаль нявольнікамі. Натхнёныя вераю жанчыны, такія, як Флорэнс Найцінгейл служылі бедным і хворым, устаноўліваючы новыя стандарты ў галіне аховы здароў’я, якія пазней былі перанятыя ва ўсім свеце. Джон Генры Ньюман, беатыфікацыя якога адбудзецца ў бліжэйшы час, быў адным са шматлікіх брытанскіх хрысціян сваёй эпохі, дабрыня якога, красамоўства і дзеянні былі ўзнагароджаны яго суайчыннікамі. Гэтыя і многія іншыя, падобныя на іх, былі кранутыя іх глыбокай верай, якая нарадзілася і развівалася на гэтых астравах.

Нават у наш век мы можам прыпомніць, як Вялікабрытанія і яе лідэры аказвалі супраціўленне нацысцкай тыраніі, якая жадала ліквідаваць Бога з грамадства і пазбавіць многіх агульнай чалавечнасці, асабліва яўрэяў, якія лічыліся нявартымі жыцця. Жадаю таксама нагадаць стаўленне ўладаў да хрысціянскіх пастыраў і законнікаў, якія абвяшчалі праўду ў любові, супраціўляліся нацыстам і заплацілі сваім жыццём за гэтае супраціўленне. Разважаючы аб атэістычным эксрэмізме дваццатага стагодзя, мы ніколі не можам забыць, што выдаленне Бога, рэлігіі і маральнасці з грамадскага жыцця вядзе ў канчатковым рахунку да блізарукага бачання чалавека і грамадства, і з гэтай прычыны «да вузкага погляду на чалавека і яго долю» (Энцыкліка «Любоў у праўдзе», 29).

60 гадоў таму Вялікабрытанія адыграла ключавую ролю ў фарміраванні міжнароднага кансэнсусу ў пасляваенны перыд, што паспрыяла стварэнню ААН і дало пачатак перыяду міру і дабрабыту Еўропы, да гэтага часу невядомага. У апошнія гады міжнародная супольнасць ўважліва сочыць за падзеямі ў Паўночнай Ірландыі, якія прывялі да падпісання Пагаднення ў Вялікую пятніцу і дэлегавання паўнамоцтваў Асамблеі ААН для Паўночнавй Ірландыі. Урад Вашай Вялікасці і Ірландыі разам з палітычнымі, рэлігійнымі і грамадзянскімі лідэрамі Паўночнай Ірландыі падтрымалі стварэнне мірнага ўрэгулявання мясцовага канфлікту. Я заклікаю тых, хто займаецца гэтым, — сказаў Папа, — адважна ісці шляхам справядлівасці і трывалага міру.

Урад і народ фармуюць ідэі, якія аказваюць уплыў далёка па-за межамі Брытанскіх аставоў. Гэта накладае на іх асаблівы абавязак, дзейнічаць разумна дзеля агульнага дабра. Аналагічным чынамсродкі масавай інфармацыі Вялікабрытаніі, бо іх меркаванні ахопліваюць шырокую аўдыторыю, нясуць адказнасць больш чым іншыя, маюць больш шырэйшыя магчымасці несці мір краінам, інтэгральнае развіццё і распаўсюджванне сапраўдных правоў чалавека. Няхай усе жыхары Вялікабрытаніі працягваюць жыць такімі каштоўнасцямі, як сумленнасць, павага, якія прынеслі ім пашану і захапленне з боку многіх іншых.

Сёння Вялікабрытанія імкнецца быць мадэрным, шматкультурным грамадствам. Рэалізуючы гэту няпростую задачу, заўсёды можна захаваць пашану да традыцыйных і культурых каштоўнасцяў , якім агрэсіўныя формы секулярызму больш не падпарадкоўваюцца. Не дайце занядбаць хрысціянскія асновы, якія стаяць ля каранёў гэтай свабоды. Няхай спадчына, якая заўсёды служыла дабру нацыі, фарміруе і робіць узорным прыклад вашага ўрада і яго народа ў адносінах да двух мільярдаў членаў Садружанасці, а таксама вялікай сям’і англамоўнай нацыі, што жыве па ўсім свеце.

Няхай Бог блаславіць Вашу Вялікасць і ўсіх асобаў Вашага Каралеўства. Дзякую."








All the contents on this site are copyrighted ©.