2010-09-15 12:40:18

Тоні Блэр аб падабенстве Бэнэдыкта XVI да кардынала Ньюмана


RealAudioMP3 Аб падабенстве папы Бэнэдыкта да кардынала Джона Генры Ньюмана піша на старонках „L'Osservatore Romano” былы прэм'ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр.

Нядзельная беатыфікацыя ў Бірмінгеме з'яўляецца галоўнай мэтай, дзеля якой «Папа прыбудзе ў нашу краіну, як чалавек, які знаходзіцца ў глыбокай гармоніі з духам і ідэямі Ньюмана» - піша Блэр. Ён выражае глыбокую павагу да інтэлектуальнай адвагі кардынала Ньюмана, што многія бачаць і ў асобе папы Бэнэдыкта.

Былы прэм'ер піша таксама, што Ньюман, так як Бэнэдыкт XVI, з гонарам супрацьстаяў рэлятывізму і заканчвае свой артыкул спадзяваннем на тое, што кардынал-канвертыт у хуткім часе атрымае тытул Доктара Касцёла, які ён без сумневу заслужыў.







All the contents on this site are copyrighted ©.