2010-09-14 10:23:18

40 гадоў таму былі расфарміраваны збройныя сілы Ватыкану


RealAudioMP3 Сорак гадоў таму, 14 верасня 1970 года Папа Павал VI прыняў рашэнне аб расфарміраванні ўсіх узброенных сілаў Ватыкану за выключэннем “старажытнай Швейцарскай Гвардыі”. Гэта супала з сотай гадавінаю падзення Касцёльнай Дзяржавы, якое наступіла 20 верасня 1870 года. Нагадвае пра гэта ватыканская газета Л’Оссэрваторэ Романо’, публікуючы, між іншым, ліст, які ў гэтай справе Папа Рымскі накіраваў да тагачаснага Дзяржсакратара Ватыкана, кардынала Жана Віллота і яго прамову ў часе малітвы “Анёл Панскі” ў нядзелю 20 верасня 1970 года.

У лісце да Дзяржсакратара Павел VI пісаў аб сваім жаданні, “каб усё тое, што акружае Наступніка Пятра, было яркім выразам рэлігійнага характару яго місіі” і заявіў, “што ў гэтым кантэксце... мы выдатна разумеем, што нашыя так вельмі заслужаныя ваенныя сілы, якія дагэтуль былі на службе Апостальскай Сталіцы”, больш не адпавядаюць патрэбам, для якіх былі створаны”.







All the contents on this site are copyrighted ©.