2010-09-13 14:14:49

Папа Бэнэдыкт XVI прыняў новых біскупаў


RealAudioMP3 Сёння, 13 верасня, Святы Айцец прыняў у сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа біскупаў, якія ў гэтым годзе атрымалі біскупскую сакру. Яны знаходзяцца на курсе, арганізаваным Кангрэгацыяй па справах біскупаў.

Звяртаючыся да іх Бэнэдыкт ХVI сказаў: “Місіі біскупа не трэба параўноўваць з менталітэтам эфектыўнасці і паспяховасці, паводле якога асноўная ўвага звяртаецца на тое, што трэба рабіць, але нам трэба заўсёды мець на ўвазе анталагічны памер, які з’яўляецца асновай таго, як дзейнічаць. Больш таго, біскуп з аўтарытэту Хрыста, якім ён адораны, калі засядае на Катэдру знаходзіцца “над” і “перад” супольнасцю веруючых, таму, што ён ёсць “для” супольнасці, якой накіроўвае сваю пастырскую заклапочанасць.

Касцёл - гэта “Нявеста Хрыста”,- сказаў Папа да біскупаў,- і біскуп з’яўляецца “апекуном” (episkopos) гэтай таямніцы. Пярсцёнак біскупа з’яўляецца, такім чынам, знакам вернасці: лаяльнасці ў адносінах да Касцёла і чысціні яго веры. Біскупу, такім чынам, даручаны шлюбны запавет: Касцёла з Хрыстом.”

“Вялікаю з’яўляецца адказнасць біскупа за дыяцэзію, але таксама і за грамадства,- сказаў на заканчэнне сваёй прамовы Святы Айцец. Яму трэба быць “бацькам, братам і сябрам у чалавечым і хрысціянскім жыцці. Гэта глыбокая перспектыва веры, не проста чалавечая, адміністрацыйная або сацыялагічная, з якімі спалучаецца дзейнасць біскупа, які не ёсць, чыста кіруючай асобай, бюрактарам ці мадэратарам і арганізатарам дыяцэзальнага жыцця. Толькі бацькоўства і братэрства ў Хрысце дае здольнасць стварыць клімат даверу, прызнання, ласкі але таксама сумленнасці і справядлівасці.”,- сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.