2010-09-13 14:16:16

Нядзеля для Бога і чалавека. Еўрапейская ініцыятыва


RealAudioMP3 Працягваецца еўрапейская грамадзянская кампанія ў абарону нядзельнага адпачынку і сям’і. Ініцыятарам стала еўрапейская група парламентарыяў, спасылаючыся на закон Еўрапейскага Саюза, які пачаў дзейнічаць 1 снежня мінула года і прадугледжвае стварэнне грамадзянамі Еўрасаюзу петыцыі з заканадаўчымі ініцыятывамі.

Парламентарыі сцвярджаюць, паводле еўрапейскага заканадаўства нядзеля — гэта дзень для адпачынку, аднак к многіх краінах гэтае прадпісанне не захоўваецца. Усё больш людзей працуе ў нядзелю. Гэта наносіць шкоду сям’і, асабліва дзецям. Ім неабходны дзень, які яны маглі б правесці са сваімі бацькамі.

Ініцыятары петыцыі адзначылі, што нядзеля як дзень адпачынку з’яўляецца адным з краевугольных камянёў сацыяльнай мадэлі Еўропы, належыць да яе рэлігійнай і культурнай спадчыны. Гэтая ініцятыва адкрыта для ўсіх грамадзян Еўрапейскага Саюза і арганізацый еўрапейскага кантынента. Каб прапанаваць для разгляду Еўрапейскага парламента праект закона ў абарону нядзельнага адпачынку, неабходна сабраць не менш за мільён подпісаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.