2010-09-12 09:25:05

Патрыярх Ірэней: “Адзінства хрысціян – неабходнасць для ўсіх”


RealAudioMP3 За працяг дыялогу з Каталіцкім Касцёлам выказаўся Патрыярх Сербскай Праваслаўнай Царквы Ірэней, які зараз знаходзіца з візітам у Вене. Ён прыбыў сюды на адзначэнне 150 юбілею стварэння першай у гэтым горадзе сербскай праваслаўнай парафіі. Гэта першы візіт патрыярха пасля яго абрання ў студзені бягучага году.

Падчас прыёму, які адбыўся ў яго гонар, ерарх сцвердзіў, што адзінства хрысціянаў з’яўляецца неабходнасцю для ўсіх.

На сённяшні дзень на тэрыторыі Аўстрыі жыве 400 тысяч праваслаўных сербаў.

Сёння спачатку Патрыярх Ірэней адслужыў урачыстую літургію, на якой прысутнічаў кардынах Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Вены. А пазней прыняў удзел у каталіцкай літургіі.

Заўтра, у панядзелак 13 верасня, ерарха прыме прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр і бургамістр аўстрыйскай сталіцы Міхаэль Хёпль.







All the contents on this site are copyrighted ©.