2010-09-11 14:40:41

Бэнэдыкт ХVI да новых біскупаў: “Будзьце слугамі для ўсіх”


RealAudioMP3 Сёння, 11 верасня Святы Айцец прыняў у сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа біскупаў, якія атрымалі біскупскую сакру ў гэтым годзе. Яны прыехалі ў Рым на курс, які арганізавала Кангрэгацыя Евангелізацыі Народаў. Большасць біскупаў паходзіць з Афрыкі і Азіі. Такога роду курсы арганізуюцца ад 1994 году з мэтаю паглыблення новымі біскупамі іх сувязяў з Паўсюдным Касцёлам і азнаямлення з яго цэнтральнымі ўстановамі.

Звяртаючыся да іх Папа сказаў: “на вас, дарагія браты, ад нядаўна закліканыя да біскупскага служэння, Касцёл ускладае не малыя надзеі і глядзіць на вас з малітвай і любоў’ю. Таксама і я жадаю запэўніць вас у маёй духоўнай блізкасці ў вашай паўсядзённай паслузе Евангеллю.

Гэтая пастырская паслуга,- сказаў далей Папа да біскупаў,- стварае сапраўдную годнасць біскупа: яна наказвае быць слугою для ўсіх, аж да аддання свайго ўласнага жыцця. Біскупства, як і святарства, ніколі не павінны быць разгляданыя у катэгорыях сённяшняга свету. Гэта служэнне любові”.

“Я ведаю,- сказаў на заканчэнне сваёй прамовы Святы Айцец - што супольнасці даручаныя вам знаходзяцца, так бы мовіць, на рэлігійнай, антрапалагічнай і сацыяльнай “мяжы” і ў многіх выпадках знаходзяцца ў меншасці. У гэтых абставінах місія біскупа з’яўляецца асабліва складанаю. Але менавіта ў такіх абставінах цераз вашае служэнне Евангелле можа паказаць усю сваю збаўчую сілу. Вы не павінны паддавацца песімізму і адчаю, таму што Святы Дух, які кіруе Касцёлам, дасць і вам сваім магутным дыханнем мужнасць, каб працягваць шукаць новыя метады евангелізацыі, каб прыбыць ў раёны дагэтуль яшчэ поўнасцю не дасягнутыя” – сказаў папа







All the contents on this site are copyrighted ©.