2010-09-11 14:37:46

Aйцец Ламбардзі аб значэнні візіту Бэнэдыкта XVI ў Аб’яднанае Каралеўства


RealAudioMP3 У сваёй пастаяннай рубрыцы “Octava Dies” кс. Фэдэрыко Ламбардзі кажа, што у чацвер 16 верасня Папа выляціць у Эдынбург, каб там адразу афіцыйна сустрэцца з Яе Вялікасцю Каралевай Елізаветай ІІ і пачаць адно з найбольш чаканых падчас яго пантыфікату падарожжаў - у Аб’яднанае Каралеўства.
У брытанскім грамадстве ўзрастаюць чаканне і зацікаўленне візітам, нягледзячы на некаторыя шумныя, але зусім нязначныя разнагалоссі. Сапраўды пацвярджаецца, што вялікі рэлігійны і маральны аўтарытэт Папы зможа даць надзвычайна важны станоўчы і канструктыўны ўнёсак для правільнага адказу на выклікі сённяшняга свету. Безумоўна, сустрэча Папы з адказнымі прадстаўнікамі ўстаноў і грамадства ў гістарычным Вестмінстэры будзе адным з кульмінацыйных момантаў падарожжа.
Але гэты візіт цалкам асягне сваю мэту падчас беатыфікацыі кардынала Ньюмана. Гэты англічанін, якога Папа назваў “сапраўды вялікім”, багатым на “пяшчотную мудрасць” і “поўным святасці жыцця”, з’яўляецца праз свае творы крыніцаю натхнення для Касцёла і грамадства ў розных кутках свету. Ён пераканаўча ўвасабляе сабой цудоўны плён глыбокага сінтэзу хрысціянскай веры і брытанскага духа і яго пастаянную пладароднасць для свету – сённяшняга і заўтрашняга.








All the contents on this site are copyrighted ©.