2010-09-10 11:05:24

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству пра візіт Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Курт Кох лічыць, што візіт Бэнэдыкта ХVI на Брытанскія Астравы будзе мець вялікае значэннне для экумэнізму. «Падарожжа, якое адбудзецца 16-19 верасня, будзе спрыяць прагрэсу і ўмацаванню адносін паміж католікамі і англіканамі, вядома не ігнаруючы існуючых праблемаў і цяжкасцяў», — падкрэсліў новы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Арцыбіскуп Кох нагадаў, што гэта першы візіт Папы ў Вялікабрытанію, куды запрасіла яго каралева Альжбета ІІ. Паводле ватыканскага ерарха апрача сустрэчы з каралевай у яе рэзідэнцыі ў Эдынбургу, галоўнае значэнне будзе мець сустрэча Папы Бэнэдыкта ХVI з прымасам Англіканскага Касцёла Англіі арцыбіскупам Роўэнам Уільямсам у лонданскім «Ламбэрт палацы». Яны разам будуць весці экуменічнае набажэнства ў Вестмінстэрскім Абацтве і маліцца перад рэліквіямі апекуна Англіі святога Эдварда Вызнаўцы, які жыў у XI ст. і якога ўшаноўваць як католікі, так і англікане. З абацтва Папа таксама накіруе сваё пасланне брытанскаму грамадству.

Найважнейшай падзеяй чатырохдзённага візіту Святога Айца ў Вялікбрытанію будзе беатыфікацыя Джона Генры Ньюмана, якога ўшаноўваюць хрысціяне абодвух Касцёлаў. «Гэты багаслоў, які змяніў вызнанне, знайшоў свой шлях да Каталіцкага Касцёла і прадстаўляе вялікую традыцыю веры інтэлектуальнай і моцнай сэрцам, якая з’яўляецца спадчынай брытанскага народу», — заўважыў арцыбіскуп Кох.







All the contents on this site are copyrighted ©.