2010-09-10 17:45:13

Папа прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Венгерскай Рэспублікі


RealAudioMP3 У пятніцу 10 верасня папа Бэнэдыкт XVI прыняў на прыватнай аудыенцыі ў сваім апостальскім палацы у Кастэль Гандольфа прэзідэнта Венгерскай Рэспублікі Пала Шматта з суправаджаючымі асобамі

У выдадзеным камунікаце сцвярджаецца, што пасля сустрэчы са Святым Айцом Прэзідэнт Венгрыі сустрэўся з Дзяржсакратаром Ватыкану, кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскуп Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы.

Сардэчныя размовы дазволілі абмеркаваць сітуацыю ў Венгрыі, з асаблівым акцэнтам на ўклад Каталіцкага Касцёла ў агульнае дабро краіны, асабліва ў галіне сацыяльнага і сямейнага жыцця. У часе сустрэчаў закраналася пытанне старшынства Венгрыі ў Еўрапейскім Саюзе ў найбліжэйшыя шасць месяцаў, а таксама актуальныя праблемы міжнароднае палітыкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.