2010-09-09 14:03:27

Эканамічная сітуацыя Еўропы у руках невялікай групы людзей


RealAudioMP3 Эканоміка Еўропы знаходзіцца ў руках невялікай групы людзей, якіх ніхто не выбраў, — так піша пра апошні саміт па эканамічных і фінансавых справах Еўрапейскага Саюза (Экофін) журналіст Лука Поссаці. На яго думку, шукаючы адказы на сённяшні крызіс, трэба задаць сабе пытанне пра «ўладу і ролю еўрапейскіх ўстановаў».

«Да сённяшняга дня 27 краін Еўрапейскага Саюза заўсёды ішлі ў адным і тым жа кірунку: умацавання цэнтральных уладаў Саюза за кошт краін-членаў. А калі б такім чынам перамагла адваротная стратэгія?», — уздымае пытанне каментатар ватыканскай газеты. На думку журналіста, на сучасным этапе палітыка Саюза імкнецца да таго, каб «кантроль над эканомікай паступова перайшоў у рукі нешматлікіх нявыбраных».

Гэта суправаджаецца сытукненнем двух меркаванняў — «школаў»: з аднаго боку, «вялікай Еўропы», а з іншага — пераканання, што «еўра аказалася тым, чым ёсць — клеткаю». «Гэтая валюта без дзяржавы, якая належыць усім і не належыць нікому, прывяла да запазычанасці, якую краіны Еўропы ўжо не ў стане кантраляваць і рэфінансаваць, што тым самым пагражае жыццю будучых пакаленняў», — адзначае Поссаці.

Журналіст нагадвае, што на сённяшні дзень «суверэнную валюту маюць толькі ЗША, Японія і Вялікабрытанія», у той час як еўра «ужо не з’яўляецца суверэннай валютай». «Краіны, якія выпускаюць еўра, не могуць ім распараджацца. Гэта вядзе да таго, што іх лёгка шантажыраваць, а публічны доўг становіцца рэальным і, каб пакрыць яго, грамадзяне павінны прадпрыняць велізарныя намаганні», — чытаем у каментарыі ватыканскай газеты.

«Еўропа павінна зрабіць выбар: альбо панаванне супереўра,... альбо ўмацаванне ўрадаў дзяржаў-членаў, здольных да стварэння адпаведнай формы плённага супрацоўніцтва», — падсумоўвае каментатар газеты «Л’Оссэрваторэ Рамано».







All the contents on this site are copyrighted ©.