Святы Айцец скіраваў тэлеграму да яўрэйскай супольнасці Рыму
У сувязі з адзначэннем
яўрэямі святаў Рош-Гашана, Ём-Кіпур і Суккот папа Бэнэдыкт XVI скіраваў тэлеграму
да яўрэйскай супольнасці Рыму, у якой выказаў самыя цёплыя і шчырыя віншаванні і надзею,
што гэтыя святы прынясуць шчодрае благаслаўленне і радасць.
Святкаванні Новага
года па яўрэйскім календары працягваюцца два дні. Рош-Гашана, літаральна Галава Года,
увекавечвае стварэнне свету Богам і нагадвае пра Апошні Суд.
Рош-Гашана з’яўляецца
святам, якое вельмі адрозніваецца ад традыцыйнага Новага года, які шумна адзначаецца
па ўсім свеце ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня. Рош-Гашана яўрэі святкуюць пераважна
ў верасні, аднак гэты тэрмін рухомы. Зменлівасць даты святкавання вынікае са спецыфікі
яўрэйскага календара.
Яўрэйскі Новы год сімвалізуе гадавіну стварэння свету
і першага чалавека, а таксама дзень Апошняга (Страшнага) Суда.