2010-09-07 15:11:11

Вялікабрытанія: моладзевы гімн у стылі хіп-хоп напісаны да візіту Папы


Афіцыйным гімнам падчас пілігрымкі папы Бэнэдыкта ХVI у Вялікабрытанію будзе хіп-хопавы твор «Туга сэрца» каталіцкага трыо «Обэрфузэ». Аб гэтым паведаміў камітэт па арганізацыі візіту Святога Айца на Брытанскія Астравы.

Па словах сябра аргкамітэту ксяндза Андрэя Гедона, песня сапраўды захоплівае дух маладых вернікаў Каталіцкага Касцёла Вялікабрытаніі.

Чэры Андэрсан, 24-гадовая вакалістка ансамбля, адзначыла, што яе лонданская група хоча адысці ад стэрэатыпа, які наказвае сучасным хрысціянскім ансамблям выконваць толькі «мяккі» рок. «Мы хочам зламаць схемы, якія датычаць рэлігійнай поп-музыкі і граць такую, якая прыцягвае сёння маладых людзей», — дадала спявачка.

Афіцыйная прэм’ера песні «Туга сэрца» запланавана на 12 верасня.







All the contents on this site are copyrighted ©.