2010-09-07 15:17:02

10 кастрычніка распачнецца Сінод біскупаў для Блізкага Усходу”


"Выклікі і чаканні хрысціянаў Усходу: Сінод біскупаў для Блізкага Усходу"- гэта тэма прэс-канферэнцыі, якая пройдзе 8 верасня ў Парыжы. Праводзіць яе для шырокага кола журналістаў Біскупская Канферэнцыя Францыі ў сваёй рэзідэнцыі. Ініцыятарам сустрэчы з'яўляецца каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Œuvre d'Orient (Усходнія намаганні)». Сінод адбудзецца ў кастрычніку. Яго тэма : “Каталіцкі Касцёл на Блізкім Усходзе: супольнасць і сведчанне. Адзін дух і адно сэрца ажыўлялі ўсіх вернікаў”.

Яшчэ напачатку года быў выпрацаваны рабочы дакумент Сыноду – “Lineamenta”- ён складаецца з 3-х частак: старажытная гістрыя Усходняга хрысціянства, яго апостальскі і місійны характар. Тут таксама гаворыцца пра цяжкасці сённяшняга дня: рэгіянальныя канфлікты, абмежаванні рэлігійнай свабоды. Узгадваецца ісламскае пытанне: рэлігійны экстрэмізм і патрэба належнай адукацыі дэлікатнага стаўлення хрысціянаў да дадзенай сітуацыі.

Дакумент з павагай кажа пра разнастайнасць Цэркваў Блізкага Усходу. А галоўная тэма другога раздзелу – ажыццяўленне еднасці хрысціянаў.
Апошні раздзел прысвечаны хрысціянскаму сведчанню. У першую чаргу –ў каталіцкім Касцёле, затым – разам з іншымі хрысціянскімі супольнасцямі, а далей – у дыялогу з юдаізмам і ісламам. Дакумент заахвочвае да вернасці і мужнасці, неабходных хрысціянам на Блізкім Усходзе.

Прыгадаем, што разам з французскім кардыналам Філіпам Барбарэнам, ацыбіскупам Ліонскім, прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі "Œuvre d'Orient" пабывалі ў Беларусі летам мінулага году на запрашэнне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта.







All the contents on this site are copyrighted ©.