2010-09-02 17:36:11

Кіеў: улады затойвалі праўду пра Чарнобыль


Украінская Служба Бяспекі рассакрэціла больш за 100 дакумэнтаў савецкага КДБ на тэму чарнобыльскай катастрофы. У дакументах ідзе гаворка пра стан рэактараў перад і пасля аварыі на ЧАЭС. З рассакрэчаных матэрыялаў вынікае, што ўлады Савецкага Саюзу ведалі пра недасканалы стан канструкцыі рэактараў. У рапартах КДБ, якія траплялі да ўладаў, гаворыцца, што трэці і чацвёрты рэактары маюць кантрукцыйныя недахопы. Выбух і пажар на 4-ым рэактары 26-га красавіка 1986 года стаў самай вялікай катастрофай у гісторыі ядзернай энергетыкі ў свеце.









All the contents on this site are copyrighted ©.