2010-09-01 14:09:44

Сеул. У сталіцы Паўднёвай Карэі да 5 верасня праходзіць Кангрэс свецкіх вернікаў на тэму: «Абвяшчаць Езуса Хрыста ў сучаснай Азіі.”


Сваё прывітанне яго ўдзельнікам даслаў Папа Бэнэдыкт XVI. Кангрэс арганізавала Папская Рада па Справах Свецкіх ў цесным супрацоўніцтве з камісіяй па справах мігрантаў Канферэнцыі Біскупаў Карэі і мясцовага Нацыянальнага Савета свецкіх асоб. У паведамленні Папскай Рады чытаем, што ініцыятыва мае на мэце стаць знакам місіянэрскай падтрымкі для ўсяго кантынента, багатага традыцыямі, культурамі і рэлігіямі. "Народы Азіі ўсё больш актыўна выступаюць на сусветнай арэне - як з палітычнага і эканамічнага пункту гледжання, так і ўлічваючы надзвычайныя перамены ў розных сектарах жыцця чалавецтва ў цэлым. Гэта таксама будзе знакам адлюстравання пастырскага клопату аб верніках Касцёла, якія, у адзінстве са сваімі пастырамі, закліканыя даваць сведчанне Езуса Хрыста і абвяшчаць Яго прысутнасць, як дар выратавання Азіі», - гаворыцца ў паведамленні. У кангрэсе прымае удзел больш за 200 дэлегатаў з дваццаці краін, якія прадстаўляюць біскупскія канферэнцыі, касцёльныя групы і рухі, а таксама новыя каталіцкія супольнасці, што дзейнічаюць у Азіі.

Арыенцірам для сустрэчы будуць некаторыя дакументы, у прыватнасці, працы Папы Яна Паўла II, такія, як апостальскія пасланні Ecclesia in Asia (Касцёл ў Азіі) і Christіfideles laici (Свецкія вернікі) і энцыкліка Redemptoris Missio (Місія Адкупіцеля). Удзельнікі кангрэсу звернуць увагу на некаторыя дакументы Кангрэгацыі Веравучэння, такія як Дэкларацыя Dominus Iesus аб адзінасці і ўсеабдымнасці збаўлення, здзейсненага Езусам Хрыстом, а таксама Дактрынальные дакументы аб некаторых аспектах евангелізацыі. Дэлегаты таксама звернуцца да высноваў Азіяцкага Місіянерскага Кангрэса «Распавядаць гісторыю Езуса ў Азіі. Ідзіце і абвяшчайце... ».
Падчас канферэнцый пойдзе гаворка аб стане евангелізацыі на кантыненце, дзе хрысціяне складаюць меньшасць. Асабліва ў такіх супольнасцях, дзе па розных прычынах абмежавана, а то і зусім адсутнічае рэлігійная свабода.







All the contents on this site are copyrighted ©.