2010-09-01 14:21:19

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 1 верасня


RealAudioMP3 Агульная аўдыенцыя 1 верасня 2010 г. адбылася ў летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). На сустрэчу прыбылі шматлікія вернікі і пілігрымы з розных краін свету.

У сваёй катахезе Святы Айцец адзначыў, што на сучасным этапе ў жыцці Касцёла ўсё больш прымаюць удзел жанчыны. Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на постаць святой Гільдэгарды, законніцы бэнэдыктынкі, містычкі, якая жыла ў Германіі ў ХІІ стагоддзі. Святы Айцец прывёў цытаты з Апостальскага ліста папы Яна Паўла ІІ «Mulieris dignitatem» (1988 г.), у якім польскі Пантыфік нагадаў, што і ў сярэднявеччы «жанчыны імкнуліся да святасці жыцця і багацця адукацыі».

Бэнэдыкт XVI таксама дадаў, што «асоба, якая мае звышнатуральныя дары, ніколі не ганарыцца імі і не афішуе гэтага, а перш за ўсё сведчыць паслухмянасць касцёльнай ўладзе».

Нагадваючы аб «духоўным прэстыжы», якім у сваю эпоху карысталася святая Гільдэгарда, названая пазней «тэўтонскай прарочыцай», Святы Айцец звярнуў увагу на розныя духоўныя і культурныя якасці святой, якая жыла ў вельмі цяжкі час для Касцёла.

Падчас сустрэчы Святы Айцец звярнуўся таксама да моладзі: «Дарагая моладзь, вяртаючыся пасля канікулаў да штодзённай навучальнай дзейнасці, распаўсюджвайце праз сваё сведчанне святло Бога ў кожным асяроддзі».








All the contents on this site are copyrighted ©.