2010-08-28 11:46:02

У Мінску адбудзецца семінар па турэмным служэнні


Семінар «Навучанне турэмных святароў і супрацоўнікаў папраўчых установаў па праблеме ВІЧ/ СНІД» адбудзецца 6–7 верасня 2010 г. у доме міжцаркоўных зносінаў «Кінонія» ў Калодзішчах пад Мінскам.
Мэтай семінара з’яўляецца накапленне арганізацыйнага патэнцыялу, ведаў і вопыту працы ў галіне ВІЧ/СНІД для людзей, якія працуюць у месцах пазбаўлення свабоды, і для тых, хто займаецца рэабілітацыяй былых зняволеных. Семінар арганізуе Міжканфесійная місія «Хрысцінскае сацыяльнае служэнне» разам з Аддзелам турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы. Семінар запланаваны ў рамках рэалізацыі праекта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй, які рэалізуецца Праграмаай развіцця ААН ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.У межах гэтага ж праекта Аддзел па ўзаемадзеянні Беларускага Экзархату РПЦ з МУС і Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС Беларусі вядуць актыўную працу па падрыхтоўцы пункта па інфармацыйна-кансультатыўным суправаджэнні асобаў, вызваленых з месцаў пазбаўлення свабоды і з ВІЧ-інфіцыраванымі. Плануецца, што супрацоўнікі дадзенага пункта змогуць аказаць духоўную і псіхалагічную дапамогу, даць юрыдычную параду, а таксама дапамагчы ў працаўладкаванні на нядоўгі час у хрысціянскія пункты сацыяльнай рэабілітацыі. Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.