2010-08-28 11:33:52

У Ларэто – у Італіі праходзіць сустрэча членаў Ордэна дзяўчат


Богапасвячаныя панны працаю у самых розных галінах зарабляюць на ўласны пражытак: сярод іх ёсць урачы, медсёстры, настаўнікі, журналісты, адвакаты, студэнткі, навукоўцы і г.д. Свой вольны час, яктаксама частку сваіх даходаў, яны аддаюць сваёй парафіі, дыяцэзіі і дапамагаюць манаскім чынам. Усяго ў свеце налічваецца больш за 3000 прысвечаных Богу дзяўчат, якія жывуць у больш чым 20 краінах свету, з іх - 1675 у Еўропе.
Многія з каталіцкіх ордэнаў, акрамя манахаў і манашак, маюць у сваіх шэрагах таксама асобную галіну пасвячаных дзяўчат, і такая свецкая форма паслугоўвання усё больш распаўсюджваецца ў апошнія гады ў дыецезіях Італіі. Сустрэча, у якой прымаюць удзел больш за 200 дзяўчат, працягнецца да канца тыдня. "Ordo Virginum", гэта значыць «Чын дзяўчат» - даўняя форма богапасвячанага жыцця, вядомая яшчэ ў апостальскі часы. Яна была адноўленая ў Каталіцкай Царкве пасля Другога Ватыканскага Сабора. Асобы, жадаючыя стаць членамі гэтага Ордэна, паводле літургічнага прадпісання падчас урачыстага набажэнства, складаюць на рукі дыяцезального біскупа публічную прысягу жыць у пастаяннай чысціні і цалкавітасці, прысьвячаючы сваё жыццё служэнню Касцёлу. Гэта жанчыны, якія жывуць у свеце ў пастаяннай малітве, пакаянні, служачы блізкім і выконваючы шырокі спектр апостальства - паводле свайго сацыяльнага стану і талентаў.
Цяперашняя сустрэча ў Лорето прысвечаная саракавой гадавіне абвяшчэння Дэкрэту аб аднаўленні «чыну дзяўчат». Тэма сустрэчы - «Прароцтва вернасці» - канцэнтруе ўвагу на вернасці ўласнаму пакліканню, вернасці Хрысту і, у прыватнасці, вернасці ва ўсталяванні і падтрымцы біскупаў - сваёй асаблівай малітвай і вернасцю. Два гады таму, у маі 2008 года, у Рыме праходзіў міжнародны кангрэс-паломніцтва «Чыну дзяўчат». Папа Бэнэдыкт XVI, прымаючы удзельнікаў сустрэчы на асобнай аўдыенцыі, звярнуў увагу на тое, што манаства дзявоцтва з'яўляецца «асаблівым дарам ў Касцёле і для Касцёла». Свяцейшы Айцец узгадаў, што гэта прызванне глыбока ўкаранілася ў мясцовай Царкве, да якой адносяцца асобы, якія выбіраюць такі спосаб богапасвячанага жыцця, а ў завяршэнне адзначыў, што выбар жыцця ў цалкавітым дзявоцтве ў свеце з'яўляецца «прыгадваннем аб праменлівасці земскай рэчаіснасці і прадчуваннем будучых даброт». Папа пажадаў дзяўчынам, каб яны былі сведкамі дзейснага і чуллівага чакання, радасці і свету, з'яўляліся прыкметай чыстасці тых, якія аддаюцца Божай Любові: каб прысутнічалі ў свеце, і адначасова, спяшаліся да Валадарства Божага ».







All the contents on this site are copyrighted ©.