2010-08-28 12:42:00

У Варшаве пачалі будаваць помнік ахвярам смаленскай катастрофы


Галоўным элемэнтам помніка будзе разламаны на дзве часткі блок белага граніту, разьмешчаны на цёмным фоне паміж двума радамі чорных надмагільляў. У месцы разлома будзе зьмешчаны надпіс «Памяці 96 ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам 2010.04.10», а таксама спіс імёнаў загінуўшых. Мэмарыял будзе размешчаны на вайсковых могілках «Павонзкі». Асноўны блок помніку будзе разьмешчаны над магілай, у якой пахаваныя 12 ахвяр трагедыі. У кампазыцыю мэмарыяла таксама ўвойдуць асобныя 28 надмагілляў - па колькаьсці пахаваных тут у агульнай магіле ахвяр трагедыі. Яны будуць выкананы з чорнага граніту з белай табліцай.
Як паведамляе прэс-служба гораду, будаўнічыя работы будуць завершаны ўжо восеньню гэтага года. Кошт рэалізацыі праекту - каля 650 тыс дал. Аўтар праекту - вядомы польскі скульптар Марэк Мадэраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.