2010-08-28 11:45:30

Апошняе каталіцкае агенцтва па ўсынаўленні ў Англіі можа зачыніцца


Газета «Дэйлі тэлеграф» паведаміла днямі, што каталіцкае Агенцтва па ўсынаўленні «Catholic care» рызыкуе спыніць сваё існаванне, бо адмаўляе ва ўсынаўленні аднаполым парам.
Сёлета ў сакавіку судовая інстанцыя Брытаніі пакінула за гэтым агенцтвам права адмаўляць аднаполым сужыцелям ва ўсынаўленні, бо гэта супярэчыць настаўніцтву каталіцкай Царквы аб шлюбе. Цяпер жа Камісія па справах дабрачынных арганізацый заявіла, што не можа далей заахвочваць практыку адмоваў “па матывах свабоды сумлення.” Прызнаючы «каштоўную і высокакваліфікаваную» працу агенцтва, дзеючага з 1863 года, камісія пры гэтым лічыць такую падставу для адмовы дыскрымінацыяй на глебе нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, што, на яе думку, ідзе насуперак з «прынцыпамі раўнапраўя». Камісія не бачыць у рэлігійных перакананнях дастатковага апраўдання для адмовы аднаполым парам браць на ўсынаўленні дзяцей, лічачы, што гэтае пытанне "прадстаўляе агульнаграмадскі інтарэс».
У студзені мінулага года ў Англіі і Валіі ўступіў у дзеянне закон, які забараняе адмаўляць ва усынаўленні гомасэксуалістам, і 11 каталіцкіх агенцтваў па гэтай прычыне ўжо зачыніліся. Камісія прытрымліваецца думкі, што партнёры нетрадыцыйнай арыентацыі таксама могуць стаць добрымі бацькамі, хоць гэты пункт гледжання не адпавядае вынікам навуковых даследаванняў, якія паказалі, што ў аднаполых саюзах існуе больш высокая рызыка гвалту, самагубстваў і наркаманіі, чым у традыцыйным шлюбе.







All the contents on this site are copyrighted ©.