2010-08-26 14:01:52

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


 Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі з трэцяй главы гэтай кнігі пад назвай “Абвешчаны, дзе аўтар разважае над знакамі , зьдзейсьненымі Езусам, якія сьведчылі аб ім як Месіі, Сыне Божым.

Кожны хрысьціянін павінен ведаць, што Езус шчыльна зьвязаны з Айцом, што ён залежыць ад Айца, што ён – адкрыцьцё Айца і, нарэшце, што ён сутнасна роўны Айцу. Гэта сьцьвярджае аўтар Чацьвертага Эвангельля. Але вера ў Езуса Хрыста гэта не справа толькі “веданьня”, тут не ідзе гаворка аб нейкіх гнасеалагічных паняцьцях. Вера ў Езуса Намашчонага і Сына Божага дае нам жыцьцё.
Вера ў Езуса Хрыста дае жыцьцё вечнае. Мы чуем аб гэтым у першую чаргу на пачатку Эвангельля ад Яна: “Каб усялякі, хто веруе ў яго , не згінуў, але меў жыцьцё вечнае, бо гэтак палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб усялякі , хто веруе ў яго , ня згінуў , але меў жыцьцё вечнае. (...) Хто веруе ў Сына, мае вечнае жыцьцё, а хто ў сына ня веруе, ня ўбачыць жыцьця, але гнеў Божы будзе з ім”. І далей у дванаццатай главе: “ Хто любіць душу сваю, загубіць яе, і той, што ненавідзець душу сваю на гэтым сьвеце , захавае яе на жыцьцё вечнае. (...) І ведаю, што прыказаньне яго ёсьць жыцьцё вечнае. Дык тое, што я гавару, гавару, як сказаў мне Айцец, каб гаварыў. “
Эвангеліста Ян увогуле ўжывае слова “жыцьцё” значна часьцей, чым іншыя новазапаветныя аўтары і ўкладае ў яго асаблівы сэнс, маючы на ўвазе жыцьцё ў Богу, што выказаў у 17 главе, дзе напісана: “ Гэта ёсьць жыцьцё вечнае - каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога і Езуса Хрыста, якога ды даслаў.”
Некаторыя дасьледчыкі бачаць у такім разуменьні веры ўплыў гнасьціцызма - старажытнай філасофіі, якая лічыла, што магчыма збаўленьне праз містычнае пазнаньне. Аднак, у хрысціянскім разуменьні вера ніколі не мела чыста пазнавальнага характару, але па прыродзе сваёй яна была адпачаку была і ёсьць асабовай, гэта значыць вера ёсьць пазнаньне асобы Езуса Хрыста і ўвасабленьне ў яго, гэта значыць дзеяньне ўсёй, суцэльнай асобы.
“Хто верыць, мае жыцьцё вечнае”- гэтыя словы значаць, што вернік адрозьніваецца ўнутранай якасьцю, тым боскім спосабам існаваньня, які пераносіць рэчаіснае ў сьветлую эсхаталагічную будучыню.
Такое жыцьцё, якое набываецца ў Езусе Хрысьце, дзякуючы сувязі з Ім забясьпечвае верніку жыцьцё Божае. Веруючы ў Езуса прыймае яго таксама як носьбіта і пераказчыка жыцьця Божага і злучаецца з ім. Маючы Сына мае жыцьцё”, таму падставай гэтага адзінства зьяўляецца Таямніца Хрышчэньня і Эўхарыстыі. Нядзіўна, што менавіта гэтыя дзьве таямніцы выйшлі на першы план у Чацьвертым Эвангельлі. Чалавеку належыць нарадзіцца з вады і Духа, ён павінен таксама сілкавацца Целам і Кроўю Езуса, калі хоча мець жыцьцё вечнае.
З вышэйсказанага вынікае, што эвангеліста Ян намагаецца растлумачыць у сваім Эвангельлі дзьве асноўныя ісьціны веры, а менавіта – што Езус – чалавек Намашчоны, ці Месія, і што ён – Сын Божы. Дзьве ісціны, як вядома выказаны ў вызнаньні веры раньняй Царквы, якое захавалася на пачатку пасланьня апостала Паўла да Рымлянаў: “ Павал, слуга Езуса Хрыста, пакліканы Апостал, абраны дзеля абвешчаньня Эвангельля Божага, якое Бог наперад абяцаў праз прарокаў сваіх, у сьвятых пісаньнях, аб Сыне яго, які нарадзіўся ў целе з насеньня Давідавага па целу, і адкрыўся, як Сын Божы , у сіле, духам сьвятасьці праз уваскрасеньне з мёртвых, аб Езусе Хрысьце, Пане нашым.”
Біблейскія сімфоніі паказваюць, што слова Хрыстус часьцей усяго сустракаецца ў пасланьнях Паўла. Ва ўсіх творах апостала Паўла, яно сустракаецца цэлых 379 разоў. Прадпрыняліся адрозныя спробы растлумачыць настолькі частае ўжываньне гэтага слова ў пасланьнях Паўла. Абагульняючы, можна сказаць, што ў выразах, у якіх зьмяшчаецца слова Хрыстус, гаворка ідзе аб Езусе з Назарэту, які зьяўляецца Месіяй і які моцай пасхальных падзей явіўся Богам.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.