2010-08-24 12:40:25

Вывучэнне асноў праваслаўнай культуры ў беларускіх школах будзе адбывацца на факультатыўнай аснове


«Дадзены факультатыўны курс — гэта адзін з 300 факультатыўных курсаў, якія на добраахвотнай аснове вывучаюцца ў школах Беларусі», — патлумачыў прадстаўнік Міністэрства адукацыі. Курс распрацаваны ў межах праграмы супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы, якая была падпісана каля 5'ці год таму. Як патлумачыў інфармацыйнаму агенцтву «Интерфакс» старшыня ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Юрый Гладкоў, асновы праваслаўнай культуры ў беларускіх агульнаадукацыйных школах будуць вывучацца факультатыўна і па жаданні. Пры гэтым старшыня ўпраўлення Міністэрства адукацыі адзначыў, што зараз факультатыўны курс «Асновы праваслаўнай культуры» знаходзіцца на разгледжанні ў Нацыянальным Iнстытуце адукацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.