2010-08-21 10:24:27

Завяршаецца ў верасні 2-месячная місійная акцыя католікаў, якія належаць да Міжнароднага Руху Regnum Christi, у перакладзе -«КаралеўстваХрыстова».


Ён налічвае каля 70.000 членаў у больш чым 30 краінах свету і часта арганізуе у розных краінах свету гуманітарныя місіі, аказвае медыцынскую дапамогу і вядзе катехізацыю. Сотні маладых валанцёраў прысвячаюць свае водпускі служэнню іншым. У гэтым годзе 50 італьянскіх юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 17 да 28 гадоў прысвяцілі цэлае сваё лета дапамозе найбольш абяздоленым насельнікам ў Мексіцы. Іх місія разгортваецца ў самых бедных сельскіх мясцовасцях і заключаецца не толькі ў прадастаўленні гуманітарнай дапамогі, але і ў будаўніцтве жылля або невялікіх грамадскіх памяшканняў,а вольны час пралятае ў арганізацыі заняткаў па Катэхізісе для дзяцей і паглыблення хрысціянскага жыцця для моладзі і дарослых. Yвага таксама надаецца санітарнаму асветніцтву, бо сярод валанцёраў ёсць урачы, медсёстры і студэнты медыцынскіх ВНУ







All the contents on this site are copyrighted ©.