2010-08-19 12:25:11

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі з трэцяй главы гэтай кнігі пад назвай “Абвешчаны, дзе аўтар разважае над знакамі , зьдзейсьненымі Езусам, якія сьведчылі аб ім як Месіі, Сыне Божым.

Ва ўрыку з дваццатай главы, які зьяўляецца свайго роду рэдактарскім завершаньнем чацьвертага Эвангельля, напісана, што аўтар апісаў не ўсе дзеяньні Езуса. Гэтая заўвага азначае, што былі вядомыя і іншыя дзеяньні, аднак для таго, каб увераваць, няма неабходнасьці прыводзіць усе звышнатуральныя чыны Езуса. Дастаткова некалькіх, каб паверыць. Але толькі тады, калі яны ўспрымаюцца ў кантэксьце няйвялікшага знака, якім зьяўляецца Сьмерць і Ўваскрасеньне Пана.
Усе ж іншыя “цуды” – “знакі”, былі запісаны для таго, каб абудзіць веру ў Езуса як Намашчонага – сына Божага, але гэты апошні найвялікшы “ЗНАК”, ёсьць непасрэдным увайсьцём у сутнасьць веры. Калі мы прааналізуем усе фрагменты чацьвертага Эвангельля, дзе ўжываецца слова “увераваць”, дык пабачым, што ўвераваць у Езуса і ў яго пасланьніцтва азначае ўвераваць ў тое, што ён дасланы Айцом, што ён ёсьць у Айцу, а Айцец у ім, што Езус прыйшоў у сьвет, каб збавіць яго. І ўрэшце, увераваць у Езуса азначае ўвераваць у яго годнасьць Месіі- Валадара, а значыць прыйсьці да Яго, прыняць яго, узьлюбіць яго і выканаць словы яго.
Такім чынам, аб-ектам веры зьяўляецца Езус чалавек, які яўляецца Хрыстом, гэта значыць намашчоным, Сынам Божым.
Езус – чалавек, які паходзіць з вядомага роду, канкрэтнай мясцовасьці, удзельнічае ў канкрэтных чалавечых перажываньнях. Асабліва ў апавяданьні пра суд аўтар чацьвертага эвангельля відавочна намагаецца выявіць Езуса як нашчадка царскага роду Давідавага, сапраўднага цара, нават калі “валадарства яго не з гэтага сьвету”.
Але Езус не толькі чалавек, Месія, нашчадак Давіда Цара, ён – Сын Божы. Езус – пасланьнік Айца. Ён быў дасланы, але дасланы Айцом. І таму канчатковай мэтай дасланьня і місіі Езуса зьяўляецца сам Бог Айцец. Езус прыйшоў ад Бога, каб вярнуцца да Бога і вярнуць усіх да Бога. Ён зьяўляецца ўцелаўленьнем, дзякуючы катораму Езус пакідае “сферу вышэйшага сьвету” і трапляе ў “ніжэйшы” сьвет, каб тут выканаць волю Айца.
У сувязі з уцелаўленьнем Езус залежны ад Айца, але менавіта з гэтай залежнасьці паходзіць уся ягоная ўлада. Езус - чалавек, які знаходзіцца ў служэньні Айца. Аднак гэтае служэньне не прыніжае, яно зьяўляецца хутчэй сьведчаньнем шчыльнай сувязі, адзінства і роўнасьці з Айцом.
Езус яўляе Айца, тлумачыць яго, і праведна аб Ім сьведчыць. Ён ведае Айца і таму яўляе Айца – што таксама зьяўляецца мэтай яго прыйсьця ў сьвет. Ён не гаворыць нічога, што не зыходзіла б ад Айца і не робіць нічога, што не ад Айца. Можна сказаць, што Езус - увасабленьне яўленьня нябачнага Айца. І таму той, хто веруе ў Езуса, веруе і ў Айца. Гэтае Адкрыцьцё павінна быць прынята тым, хто прагне збавіцца, бо сустрэча з Айцом можа адбыцца толькі дзякуючы прыняцьцю ўцелаўлёнага адкрыцьця Божага, кім ёсьць Езус Хрыстус.
Падставай усіх гэтых ісьцінаў зьяўляецца прырода адзінства Езуса з Богам. Гэта сувязь зьяўляецца рэальным – не толькі маральным – адзінствам Сына і Айца. Гэтая сувязь праяўляецца ў любові, ва ўзаемным ухваленьні Айца і Сына. Эвангеліста перакананы ў гэтым сутнаснай роўнасьці , аб чым сьведчаць тэксты.
Гэтую ісьціну павінен ведаць хрысьціянін, ведаючы адначасова і яе абгрунтаваньне, а менавіта – што Езус шчыльна зьвязаны з Айцом, што ён залежыць ад Айца, што ён – адкрыцьцё Айца і, нарэшце, што ён сутнасна роўны Айцу, жадае пацьвердзіць аўтар Чацьвертага Эвангельля.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.

 







All the contents on this site are copyrighted ©.