2010-08-17 17:16:35

Францыя . З 18 жніўня па 22 ў Парэ-ле-Моньяль, горадзе Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Бургундыі, пройдзе Міжнародны Марыйны фестываль.


Праведзены 3 гады таму назад упершыню на ініцыятыву некалькіх маладых энтузіястаў марыйнай малітвы з Парыжу, фестываль атрымаў вялікую папулярнасць у краіне і за мяжой. З тых часоў тысячы і маладых, і старэйшых асоб, сталі збірацца ў "школы Марыі". Сёлета, на працягу ўсіх дзён фестывалю, удзельнікі будуць сведчыць выразнасць малітвы Ружанца. Арганізатары не сумняваюцца, што вынікам сустрэчы будзе абнаўленне у Святым Духу для мужчын і жанчын, адчуванне кожнаю асабай сабе свабоднай і шчаслівай, чаготак патрабуе свет сёння. Адзін з асноўных аніматараў фестывалю Пётр Памерэ распавядзе ў асноўным разважанні аб постаці Маці Езуса і яе ролі Маці ў жыцці кожнага чалавека і ўсяго чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.