2010-08-17 14:58:46

Міжпарафіяльны валанцёрскі семінар у Полацку


Y Полацку адбыўся міжпарафіяльны семінар-прэзентацыя па праблематыцы «Хрысціянскае дабрачыннае служэнне ў сучасным грамадстве». Семінар быў арганізаваны Дабрачынным цэнтрам «Бэтэль» мясцовай грэка-каталіцкай парафіі св. Язафата і рыма-каталіцкай парафіяй Святога Андрэя Баболі, якая прадаставіла памяшканні для правядзення гэтай духоўнай сустрэчы.Падчас сустрэчы прадстаўнікі Хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая і валанцёры парафій падзяліліся вопытам канкрэтнага хрысціянскага служэння людзям састарэлага ўзросту, дзецям-сіротам, няпоўнаспраўным, хворым і самотным. Акрамя гэтага, былі разгледжаны пытанні канкрэтнай дзейнасці ў справе абароны ненароджаных дзяцей, абароны сям’і і сямейных каштоўнасцяў.
Удзельнікі сустрэчы вырашылі праводзіць падобныя мерапрыемствы ў Полацку штомесяц. Яны будуць спрыяць не толькі ўзбагачэнню і ўдасканаленню валанцёрскага вопыту, але перш за ўсё дапамогуць прабываць у малітоўнай еднасці, просячы Божага благаслаўлення для Полацка і ўсіх добрых пачынанняў у горадзе. Удзельнікі семінара выказалі спадзяванне, што такія сустрэчы стануць добрым фундаментам для пашырэння каталіцкага валанцёрскага служэння ў Полацку








All the contents on this site are copyrighted ©.