2010-08-16 10:40:32

Усе хрысціяне пакліканыя ўжо тут, на зямлі будаваць свет дабра – новы свет, які не выканчыцца. Да гэтага запрасіў усіх Папа Бенедыкт 16 з нагоды свята Ўнебаўзяцця Найсвятой Панны Марыі


У Богамаці – сведчанне нашай веры ў будучае вечнае жыццё з Богам. «Дзе стаюць карані перамогі над смерцю?- пытаецца Папа і адказвае:- Карані – у поўным даверы Беззаганнай з Назарэту, што была паслухмяная Божаму Слову і аддалася цалкам Боскаму Ўздзеянню ды сталася маці Збавіцеля,...як слушна кажа Лізавета, «блаславённая сярод жонак»У сувязі з тым, што Ўнебаўзяцце ёсць нацыянальным святам палякаў, Папа асабліва горача павітаў пілігрымаў у іх мове. RealAudioMP3
Бэнэдыкт XVI узначаліў Службу Божую ў парафіяльным касцёле мястэчка Кастэль Гандальфо на Марыйнае Свята. Яно з'яўляецца асаблівым днём для тутэйшых жыхароў – парафіянаў царквы Тамаша з Вілланова, размешчанай на гарадской плошчы ў дыстанцыі 150 метраў перад Апостальскім Палацам. Бо гэта - адзін з нямногіх дзён, калі наступнікі Пятра, жывучы ў сваёй летняй рэзідэнцыі, адпраўляюць тут Службу Божую. Не было выключэннем і цяперашняе свята. Раніцай нядзелі, а 8-й гадзіне Бенедыкт XVI ўзначаліў святочную Імшу і вымавіў казанне, потым, апаўдні, ва ўнутраным двары Апостальскага палаца сустрэўся з вернікамі на супольнай малітве Анёл Панскі.
Папа Бенедыкт XVI прыгадаў, што сёлета прыпадае 60-я гадавіна абвяшчэння Папам Піям XII догмы пра Ўнебаўзяццце Багародзіцы, навечна злучанай з Хрыстом, бязгрэшнай ў зачацці і пасля Боганараджэння , Дзяўчына ў цалкавітасці і мацярынстве, велікадушная Супрацоўніца Божая, у Неба ўзятая з душой і целам да нябеснай хвалы, дзе ззяе як Каралева праваруч Сына Свайго, бессмяротнага Караля (пар. Апостальская Канстытуцыя Munificentissimus Deus.)
«На аснове нашай веры,- сказаў СвятыАйцец у каментары літургічнага чытання з паслання святога Паўла да Карынцянаў,- пагружаныя ў Яго Пасхальную таямніцу, мы стаемся ўдзельнікамі Яго перамогі над грахом і над смерцю..,і менавіта ў гэтым заключаецца ключавы момант чалавечай гісторыі. Паводле святога Паўла, усе мы, злучаныя з Адамам, першым і «старым чалавекам», маем спадчыну пакуты, смерці і грэху. Аднак у святым хрышчэнні мы злучаемся з «новым чалавекам» - Уваскрослым Хрыстом, і, такім чынам, у нас таксама засяляецца Жыццё Уваскрэсення.
Багародзіца настолькі уключаная ў Хрыстовы Сакрамант, што ў канцы земскага жыцця ва ўсёй поўні стаецца ўдзельніцай Уваскрасення Сына, з таго моманту Яна жыве тым, чаго мы чакаем у канцы часоў, калі будзе цалкам знішчаны апошні вораг – смерць. Як сцвярджаем штораз у малітве «Сімбаль Веры»: «чакаем ўваскрэсення мёртвых і жыцця будучага веку»...
«Дарагія сябры!Майце давер у Ёй, - сказаў Бенедыкт XVI. - Не абмяжоўвайцеся толькі шанаваннем Панны Марыі , як чалавека, вельмі далёкага ад нас. Не, мы пакліканы ўбачыць, што Езус у Сваёй любові жадаў і для нас, каб маглі праз веру жыць з Ім у адзінстве любові, і, такім чынам, жыць па-сапраўднаму ».
У гэтым кантэксце Свяцейшы Айцец спыніўся над іншым аспектам дагматычнай фармулёўкі, у якім гаворыцца аб «прыняцці да нябеснай славы». Слова «неба» не тычыцца нейкага месца ў сусвеце, але чагосьці большага і неапісальнага абмежаванасцю нашых чалавечых паняццяў. "Гэтым тэрмінам, - сказаў Бэнэдыкт XVI, - мы хочам зацвердзіць, што Бог стаўся блізкім да нас і не пакіне нават і пасля смерці, але мае месца, дзе падорыць нам вечнасць. Прыклад Богачалавека Езуса ёсць таксама і для нас залогам таго, што Божая і чалавечая прырода могуць суіснаваць...Прычым, не нейкая частка нас, але цэлы чалавек, таму што Бог любіць нас такімі, якімі мы ёсць. Бог прымае цэлага чалавека, усё ягонае жыццё, і,ачышчаючы ў Сабе, дае вечнасьць», - падкрэсліў Папа, дадаючы, што хрысціянства не прапаведуе толькі бесцялеснай душы , але абяцае вечнае жыццё, «жыццё будучага свету», у якім усе дарагое для нас знойдзе поўню ў Богу. І менавіта ва Ўнебаўзяцці Марыі бачым, што яна цалкам ўдзельнічае ва Ўваскрасенні Сына Свайго, дык можам назіраць ажыццяўленне гэтага будучага «Божага свету».
«Памолімся Госпаду, - заклікаў Бэнэдыкт XVI, - каб дапамог нам зразумець, наколькі каштоўным у Яго вачах ёсць наша жыццё, каб ўмацаваў нашу веру ў вечнае жыццё, каб ляпіў з нас людзей надзеі, якія працуюць над збудаванем лепшага свету. Свету, адкрытага на Бога і людзей радасці, якія ўмеюць заўважаць прыгажосць паміж справамі паўсядзённага жыцця, і гэтай упэўненасцю жывуць, вераць і маюць надзею».
Напрыканцы сустрэчы Папа надаў усім сваё апостальскае блаславенства. RealAudioMP3


RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.