2010-08-16 09:21:54

Святая Зямля: рэкордны наплыў пілігрымаў


У першай палове бягучага года адзначана рэкордная колькасць пілігрымаў у Святую Зямлю. Па інфармацыі агенцтва Asianews, іх налічваецца ўжо больш за мільён, што складае на 39 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Дзве трэція ад агульнай колькасці пілігрымаў складаюць хрысціяне. Па словах кусташа Святой Зямлі а. П’ербатыста Піцабаллы, трэба чакаць, што ў найбліжэйшыя месяцы пілігрымаў будзе яшчэ больш. Святар звяртае ўвагу на тое, што ўсё больш пілігрымаў прыбывае з Азіі, у першую чаргу з Індыі. Ажыўленне пілігрымкавага руху мае вялікае значэнне для хрысціян Святой Зямлі, многія з якіх працуюць у сферы турызму.
Як адзначыў а. Піцабалла, прысутнасць пілігрымаў з’яўляецца важнай таксама для мясцовых хрысціянскіх супольнасцяў, якія атрымліваюць магчымасць навязаць новыя стасункі са сваімі братамі ў веры з іншых краёў. Прычынай ажыўлення пілігрымкавага руху магло стаць паляпшэнне ўнутранай сітуацыі ў Святой Зямлі, а асабліва візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у маі 2009 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.