Улады Грузіі плянуюць дапамагчы польскім сем’ям, якія пацярпелі падчас паводкі ў траўні.
Міністэрства замежных справаў у Тбілісі запрапанавала арганізаваць летні адпачынак
для дзяцей зь сем’яў, найбольш закранутых вялікай вадой. Знаходжаньне польскіх школьнікаў
у Грузіі будзе прафінансавана са сродкаў спэцыяльнай праграмы, рэалізаванай адміністрацыяй
прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі. Дзеці змогуць адпачыць на адным з чарнаморскіх курортаў.
Дыпляматы ў Тбілісі нагадваюць, што два гады таму падчас грузіна-расейскага ўзброенага
канфлікту Польшча прыняла на адпачынак грузінскіх дзяцей. (R)