2010-08-13 15:22:22

Парафіяльныя ўрачыстасці ў Мінску і Цеснавой ва ўспамін св. Максімільяна Кольбэ 14 жніўня 2010 г.


У суботу сусветны Касцёл мае ўспамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ.Біскупы Беларусі запрашаюць на адпустовыя святыя Імшы ў мінскую капліцу св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча, 80), а таксама ў парафію Cв. Максімільяна Кольбэ ў Цеснавой (Рубяжэвіцкі дэканат). Адпустовыя святыя Імшы ў Мінску — 08.00, 19.00.Адпустовая святая Імша ў Цеснавой — 12.00.
З біяграфіі святога.Нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у Польшчы і пры хросце атрымаў імя Раймунд. У 1907 г. разам з братам Францішкам распачаў вучобу ў ніжэйшай францішканскай семінарыі ў Львове. Працягваў вучобу ў Рыме, дзе атрымаў доктарскую ступень. У 1918 г. прыняў святарскае пасвячэнне і праз год вярнуўся ў Польшчу. З 1920 да 1925 г. айцец Максімільян жыў і працаваў у Гродне. З 1922 г. пачаў выдаваць у Кракаве часопіс «Rycerz Niepokalanej» («Рыцар Беззаганнай»). Па яго ініцыятыве пад Варшавай быў пабудаваны кляштар, які атрымаў назву Непакалянава ў гонар Беззаганнай Панны.
У 1930 г. разам з чатырма братамі айцец Максімільян накіраваўся на Далёкі Усход і заснаваў у Нагасакі місіянерскі асяродак. Праз 6 гадоў вярнуўся ў Польшчу і стаў гвардыянам Непакалянава. Ён хацеў, каб такія ж «Непакалянавы» з’явіліся ў кожнай краіне, але гэтую задуму не ўдалося ажыццявіць, бо пачалася Другая сусветная вайна. У 1941 г. айцец Максімільян быў арыштаваны і вывезены ў Асвенцім. Там ён дабравольна ахвяраваў сваё жыццё за асуджанага на смерць чалавека, які меў сям’ю. Апынуўшыся ў бункеры смерці, ён правёў там разам з іншымі асуджанымі два тыдні без ежы і піцця. 14 верасня 1941 г. яго, дашчэнту знясіленага, дабілі, увёўшы смяротную ін’екцыю. Святы Максімільян, жыццё якога было звязана таксама і з нашаю краінаю, з’яўляецца дадатковым апекуном Гродзенскай дыяцэзіі. Catholic.By







All the contents on this site are copyrighted ©.