2010-08-12 14:26:56

Рыга. У Домскім саборы адбылася цырымонія пасвячэння дырэктара Рыскага вышэйшага інстытута рэлігіязнаўства і духоўніка семінарыі Рыскай мітраполіі ксяндза Збігнева Станкевіча ў арцыбіскупы Каталіцкай царквы


Кіраўніцтвa Рыскай архідыяцэзіяй ён пачне 21 жніўня. На ўрачыстасць прыбылі першыя асобы Латвіі, прадстаўнікі Ватыкана і іншых краін, паведамляе нацыянальная газета "Тэлеграф". Новым кіраўніком Каталіцкай царквы Латвіі ксяндза Станкевіча прызначыў Папа Рымскі Бенедыкт XVI, адначасова прыняўшы адстаўку па ўзросце дзеючага арцыбіскупа Рыгі, кардынала Яніса Пуятса, якому ў гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў.
Збігнеў Станкевіч нарадзіўся 15 лютага 1955 года ў Латвіі. У 1978 годзе скончыў Рыскі політэхнічны інстытут, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера аўтаматызаваных сістэм.
У 1996 годзе а. Станкевіч скончыў факультэт тэалогіі Каталіцкага універсітэта Любліна (Польша), у 2004 годзе - факультэт фундаментальнай тэалогіі Папскага Латaранского універсітэта ў Рыме. У 2008 годзе атрымаў ступень доктара ў тым жа універсітэце. Новы арцыбіскуп актыўна займаецца спортам і мае 1-й разрад ў лёгкай атлетыцы. Хобі - альпінізм. Акрамя латыскага, валодае рускай, ангельскай, польскай і італьянскай мовамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.