2010-08-12 14:28:18

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"


 Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы пачынаем чытаць cтаронкі трэцяй главы гэтай кнігі пад назвай “Абвешчаны”, дзе аўтар разважае над знакамі -цудамі, зьдзейсьненымі Езусам, якія сьведчылі аб ім як Месіі, Сыне Божым, і апісанымі ў Эвангельлі ад Яна.

Трэба заўважыць, што знакі, зьдзейсьненыя Езусам – гэта не толькі надзвычайныя дзеяньні Езуса, але і само яго Уваскрасеньне, і наогул уся справа Збаўленьня. Бо як напісана ў дванаццатай главе з Эвангельля ад Яна: “ І хоць гэтулькі цудаў зрабіў ён перад імі, яны не ўверавалі ў яго”, відаць, што паміж цудамі і знакамі няма адрознасьці, яны явяць сабою арганічнае адзінства.
Незалежна ад канчатковага рашэньня ўзгаданага пытаньня, тэкст з дваццатай главы ад Эвангельля ад Яна, як нам уяўляецца, ёсьць высновай усяго эвангельля чацьвертага Эвангеліста і менавіта таму над ім трэба паразважаць і растлумачыць яго.
Вось як гучыць гэты тэкст – выснова з дваццатай главы Эвангельля ад Яна:
“Але, такім чынам, многа сатварыў Езус перад вучнямі сваімі другіх цудаў, аб якіх не напісана ў гэтай кнізе, а гэтае ж напісана, каб вы паверылі, што Езус ёсьць Хрыстус, Сын Божы і, веруючыя мелі жыцьцё ў імя Яго.”
З гэтага тэкста вынікае, што аўтар, ці рэдактар, чацьвертага Эвангельля сам усьведамляе, што апавяданьні, якія ён зьмясьціў сваім творы маюць разрозьнены, неаднародны характар.
Вядуцца шматлікія дыскусіі наконт аўтарства гэтага ўрыўку. Некаторыя дасьледчыкі сумняваюцца ў аўтарстве Яна, ці чацьвертага эвангеліста, бо ў гэтым урыўку выкарастаны незвычайныя для Эвангеліста Яна спалучэньні словаў. А іншыя лічаць, што гэты верш, верагодна, зьяўляўся заканчэньнем Эвангельля, якім карыстаўся Эвангеліста, абіраючы, дапаўняючы і папраўляючы матэрыял.
Аднак мы, не будзем паглыбляцца ў дыскусію па гэтаму пытаньню, але адразу пяройдзем да аналіза настолькі важнага для нашай праблемы эвангельскага фрагмента.
Пачнем са словаў “Многа і іншых цудаў”. Узьнікае пытаньне: Аб чым уласна гаворыць аўтар? Ці ён мае на ўвазе “цуды”-“знакі”? Бо “знакамі” называе аўтар чацьвертага Эвангельля звышнатуральныя дзеяньні Езуса.
Хутчэй за ўсё ў разгляданым намі ўрыўку, аўтар мае на ўвазе не ўсе апісаныя ў Эвангельлі дзеяньні, а толькі тыя звышнатуральныя дзеяньні, зьдзейсьненыя Езусам у перыяд яго грамадзкага служэньня. З гэтага можна заключыць, што менавіта гэтыя дзеяньні перш за ўсё былі сьведчаньнем надзвычайнасьці Таго, хто іх зьдзейсьніў. Нават калі некаторыя, асабліва сучасныя каментатары, лічаць, што найвялікшымі з такіх “знакаў” былі сьмерць і ўваскрасеньне Езуса. Сам тэкст наўпрост не пацьверджвае такое меркаваньне, але нельга зразумець вершы з нашага ўрыўку ў адрыве ад тэксту, які папярэднічае яму. Бо з папярэдняга тэксту мы даведваемся аб знаходжаньні пустой труны, якая явіцца спачатку Марыі Магдалене, і затым – двум вучням, аб сустрэчы Марыі Магдалены з садоўнікам, аб пачуцьцях напалоханых вучняў пасьля сьмерці Езуса і асабліва словаў Тамаша. Выразам, які злучае ўсе гэтыя апавяданьні ў адно, зьяўляецца заканчэньне гутаркі Ухваленага Езуса з Тамашам: “Ты паверыў, таму што пабачыў мяне, бласлаўлёныя не бачыўшыя мяне і паверыўшыя.” Слова “ верыць” у гэтым тэксьце ўжываецца двойчы. Але і ў нашым урыўку слова “верыць” таксама ўжываецца двойчы

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.








All the contents on this site are copyrighted ©.