2010-08-11 16:21:54

У Брэсце асвяцілі выцвярэзнік


У Брэсце асвяцілі медвыцвярэзнік Ленінскага РАЎС. Праваслаўны абрад асвячэння быў праведзеныў рамках акцыі "Святыя кроплі для новага жыцця". Ініцыятарам выступіла ўпраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Выцвярэзнік асвяціў настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы вёскі Гяршоны айцец Мікалай. Ён вядомы сваёй дапамогай людзям, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці. Святар таксама правёў духоўную гутарку з пацыентамі медвыцвярэзніка.Па звестках агенцтва БелаПАН, сёлета ў медыцынскія выцвярэзнікі Брэсцкай вобласці было змешчана ўжо звыш за 7 тысяч чалавек. Пераважная большасць з іх — мужчыны (6 тысяч 136).
Колькасць пенсіянераў, якія трапляюць у выцвярэзнікі, апошнім часам вырасла на 20%.








All the contents on this site are copyrighted ©.